Палітычная пустыня

Day 2,258, 04:24 Published in Belarus Belarus by Lebedz

Многія гульцы трапіць у кангрэс, лічаць за вялікую справу. Але я так не лічу.

І вы думаеце, што гэта вялікае дасягненне? На палітычнай мапе Беларусі -
пустыня, якая ідзе па кругу - бясконцыя спробы шляхам штампоўкі ботаў прабіцца ў кангрэс, партыі дзе рэальных гульцоў набярэцца 15-20 чалавек, партыі-карлікі, боты і шмат замежнікаў, калі так будзе працягвацца, то праз 2-3 месяца тут будуць гуляць габрэйскі патрыёт і яшчэ пару праваслаўных сталіністаў.

Такім выглядае беларускі парламент на дадзены момант. Ён пусты. І кандыдаты ў гэтыя пустыя крэслы, таксама палітычныя трупы, няма нават нейкіх абяцанняў перад выбарамі. Ён пусты не толькі фізічна, але і маральна, яму няма чаго сказаць і прапанаваць. Ці зможа ён зноў стаць поўным ад спрэчак і новых прапаноў. Вырашаць толькі вам!

Таму перад будучым складам парламента стаіць мэта павелічэння актыўнасці грамадзян і запрашэнне новых людзей якія падымуць узровень зацікаўленнасці ў гульні. Ад гэтага галоўнага пытання і патрэбна адпіхвацца ў вырашэнні беларускіх праблем. Усім тым хто галасуе, я раю галасаваць за партыі, якія з цягам часу, паказалі нязменную пазіцыю да палітычных праблем eБеларусі.
За Беларусь!