-=УЗ=- Віншаванні ўдзельнікам прэзідэнцкай гонкі. Трошкі матэматыкі.

Day 1,995, 12:08 Published in Belarus North Macedonia by zMensk

Мір вам у хату, шаноўнае панства. Пішу адказ на артыкул пана Абламінга

У асяроддзі пэўнага кола гульцоў існуе меркаванне. еБеларусь - балота. Але, калі б так было, то зараз не было б тых падзей, што адбылісь.
Вядома, што наша гульня - сацыяльная. І не сакрэт, што яна ў асноўным адбываецца ў скайпа-чатах. Гульцы гадзінамі там абмяркоўваюць палітычныя пытанні, вынаходзяць нейкія стратэгіі, уступаюць у звязы. Такім чынам і адбылась "здрада" ПП НФ. Але ж гэта нельга назваць здрадай у поўным сэнсе. Бо на яго быў здзейсняны псіхалагічны ціск. Юны ПП не здолеў вытрымаць і яму падалось, што самы лепшы шлях для еБеларусі зараз - аддаць уладу тым, хто гуляе з самага пачатку. Таму, паважаныя партыйцы, не асуджайце гэты крок. Было і было.
Па нейкіх РЖ чынніках за некалькі дзён да выбараў у нас не адбылось размоў з прадстаўнікамі НБ аб падтрымцы маёй кандыдатуры. Мы заўседы падтрымлівалі кандытаў ад гэтай партыі, яны выковалі палітычны шлях , які нас задавальняў.
Але не паспелі.

Гэтыя закулісныя інтрыгі падобны на нейкі боршч.




Усе кандыдаты дасведчыныя людзі і годны на прэзідэнцкую пасаду.

Я віншую Грынфокса з перамогай. Жадаю яму зрабіць важныя крокі ў гэтым месяцы. Бо час ужо надышоў.

Я віншую пана Бутара з перамогай. Бо яму насамрэч цяжка было выйсці ў кандыдаты. А ён здолеў. І зрабіў моцную канкурэнцыю Грыну. Жадаю яму, каб ён дапамог прэзідэнту і краіне ў гэтых самых кроках , на міжнародным узроўні.

Віншую пана Кевіна з дэбютам. Ды і вынік добры. Калі е магчымасць, далучайся да працэсаў.



Нехта не разумее, аб якіх кроках я маю на ўвазе. Я кажу на конт далучэння да альянсу. Тут есць розныя меркаванні, на конт таго, у які ж нам бок ісці. Можна шмат літар напісаць. Эмацыйна, з слёзамі і жалезнымі аргументамі. Ці проста:
22195772740>19363840700 .

Матэматыка не разумее эмоцый.



Улічваючы інфармацыю з аналітычнага артыкула ад "Мужыцкай праўды", вынік відавочны.

Музычка