Ганьба Нацыянальнаму Фронту!

Day 1,812, 11:20 Published in Belarus Belarus by Lebedz

Навошта нам такі ўрад з прэзідэнтам, што яны для нас зрабілі:
1. У Беларусі няма парламента, хто будзе галасаваць супраць уседазволенасці некалькі трутняў з НФ?
2. Гэтыя людзі ужо не могуць падзяліць уладу паміж сабой. Адны выходзяць з урада, другія крадуць грошы з банка.
3. З першых двух пунктаў атрымоўваецца, што калі ўлада не працуе, краіна не мае сваей біржы працы, зайдзіце на біржу і паглядзіце на разнастайны выбар вакансій. Затым яны паднялі падатак на заробак, а потым яшчэ лгуць, што яны выводзяць грошы з МЭФ для народа.

Звяртаюся да Emperora праз сваю газету асабіста - Аддай палову грошай на падтрымку маладых гульцоў, другую палову партыям і зрабі справаздачу за сваю дзейнасць.
Гульцы з НФ - працягваеце галасаваць за вашых жоўтых лідараў? Працягвайце закрываць свае вочы на падман. Тым партыйцам у каго засталося крыху сумлення, заклікаю да выхаду з Нацыянальнага Фронта.

Зрабі свой выбар! Аграрная партыя - за справядлівасць і роўнасць.