eGUARDS. Конкурс “КНІГІ-ТАНКІ”.

Day 2,135, 08:59 Published in Poland Ukraine by Jaska Gaspadar


Амаль танкі

Права, прыемна,
Як разгорнеш наўздагад
Cаражытную кнігу
І ў спалучэннях слоў
Душу родную знойдзеш.

Ціха ў Беларусі,
Танкі нават не страляюць
І ў прэсе цішыня,
Што ж, ёсць чат аднадумцаў
Каб пра кнігі размаўляць.



Вітаю Вас, шаноўнае панства!
Дзякуй усім гульцам ебеларускіх атрадаў, што здабылі голд і шчыт для краіны.

А цяпер да конкурсу.



І вось пасля такой размовы нарадзілася ў мяне ідэя конкурса. Удзельнічаюць могуць грамадзяне еБеларусі і Беларусі. Час правядзення - 2 дні з моманту публікацыі артыкула. Кожны удзельнік прапаноўвае па 3 кнігі, на любую тэматыку, якія яму спадабаліся ці ўзрушылі яго, ці нават змянілі жыцце. Я разумею, што гэта вельмі цяжка, выбраць толькі 3 кнігі, сам думаў пра гэта пытанне, але гэта не мая праблема 🙂 Калі будзе напісана больш 3 кніг, у конкурсе будуць удзельнічаць першыя 3. Пры паўторы твораў, перавага будзе давацца таму, хто быў першым. Потым, усе прапанаваныя кнігі, увойдуць ў агульны спіс і па гэтым спісе ў другім артыкуле будзе ісці галасаванне, так сама грамадзян еБеларусі і Беларусі. Той, чыя прапанаваная кніга, набярэ больш галасоў атрымае танкі ку7 у колькасці 100 шт., другое месца 80 танкаў, трэцяе месца 60 танкаў, чацьвёртае 40 танкаў і пятае месца 20 танкаў. Для пераможцаў з гвардыі колькасць танкаў будзе павялічана ўдвая.


Урывак з аповесьці Васіля Быкава “Альпійская балада”, прыклад як майста можа апісаць інтымную блізкасць без пошласьці.
“Іван стараўся не слухаць, заглушыць у сабе недаверка, ён не хацеў нічога ведаць цяпер, ён адчуваў, як віраваў, плёскаўся, гуў ручай, гула на ўсю глыбіню зямля, трубнымі хорамі ўторыў ёй настырны і ўладарны парыў душы...
Мусіць, зямная вось у той час нахілілася, аднак ён не заўважаў – ён гатовы быў рынуць у бяздонне, цяпер нічога не мела значэння: у ягоных руках была яна. Яна – тая незямная і нязнаная, затанулая ў нясцерпным буйстве макавай чырвані, прыціхлая, маленькая, аслабелая і таму яшчэ болей магутная – над зямлёй, над сабой, над ім...
Недзе зусім блізка пад імі, здавалася, у глыбінных нетрах зямлі гуў, імкнуў, струменіў шалёны паток, ён цягнуў, вабіў у свае неспазнаныя нетры-глыбіні; у хлопца не стала сілы супраціўляцца яму... Яна забілася рыбінай, заплескатала ў ягоных руках, на шырока расхінутых вуснах нараджаліся і паміралі словы – чужыя, родныя, вельмі зразумелыя словы...
Толькі словы цяпер не мелі значэння.
Зямныя нетры, і горы, і магутныя гімны ўсіх патокаў зямлі затаіліся і згодна благаславілі вялікую таямніцу жыцця…”

ЗДЗІВІ СВАІМІ БУЛКАМІ СВАІМ ІНТЭЛЕКТАМ

Для тых, хто дачытаў да канца артыкула, музычны бонус ад пана Ліберціна
ХОЧАШ КАБ ТАБЕ БЫЛО ЦІКАВА Ў ГУЛЬНІ?