eGUARDS. АПОШНІЯ ПАДЗЕІ.

Day 2,085, 06:21 Published in Poland Ukraine by Jaska Gaspadar



Вітаю Вас, шаноўныя!
Віншую ўсіх чальцоў eGUARDS з перамогай у нацыянальным турніры атрадаў і не благім 123 месцы сярод усіх атрадаў свету.

Цяпер на працягу тыдня ваяры атрымліваюць павышаную ўзнагароду за выкананне ДО.

Па выніках гэтага турніра ў мяне з'явілася меркаванне, што атрадам еБеларусі, калі будзе праводзіцца наступны турнір, трэба аб'яднацца ў адзін атрад. Напрыклад, на базе БВА, каб усе актыўныя пачаткоўцы змаглі атрымаць дадатковыя батоны і базукі. Асабліва для першага дывізіёна гэта будзе карысна, каб атрымаць дадатковыя медалі БХ і голд.

Адначасова з турнірам адбыўся і паветраны ўдар на Албанію. Вялікае дзякуй ваярам, якія падтрымлівалі атрад грашыма і снабам, а таксама ахвяравалі грошы на рахунак атраду для ордэраў: Kobby88, Libert1N, ZmicierKK. Усіх не ведаю, бо сабралі каля 7000 руб. Падзяка нашаму simplicitylover і іспанскаму сябру Віллі cCcNUEVEOCHOcCc за раздачу снаба, такое уражанне, што гэты хлопец ніколі не спіць 🙂 Дзякуй vadzimir, zMensk і KevinLaland Kobby88 за грошы і кардынацыю пад час бітваў.
Аірстрайк не прайшоў дарэмна і нашы ваяры заваявалі крыху БХ за еБеларусь.

Прайшоў атрадны квэст "Разам весялей" з мэтай сацыялізацыі гульцоў. Прыняло удзел у квэсце 16 гульцоў.
Першае месца выйграў Danatelus і яму адпраўляецца 40 ку7 танкаў.
Другое месца Cooperwait 30 ку7 танкаў
Трэцяе месца VelesWar 20 ку7 танкаў