[The BelaMail] Конкурс

Day 3,058, 14:07 Published in Belarus North Macedonia by P3rsian.ImmOrtal


Вітаю Вас, шаноўныя гульцы!

З мэтай прыцягненьня ў нашую гульнявую супольнасьць новых гульцоў было вырашана разьмясьціць рэкляму eRepublik на ўзаемавыгадных умовах у аднаго з сайтаў-агрэгатараў навінаў, цалкам разьлічанага на нашых суайчыньнікаў. Нашыя банэры будуць паказвацца безьлімітна і безтэрмінова.

Засталося толькі зрабіць рэклямныя банэры патрэбнага памеру. З гэтае нагоды абвяшчаецца конкурс на стварэньне лепшых рэклямных банэраў eRepublik, які будзе праводзіцца з 05.04.2016 г. па 05.05.2016 г. Пераможцаў абярэ камісія, створаная еЎрадам. Вашыя работы будуць ацэньвацца па некалькіх крытэрах такіх, як:
- мастацкі густ;
- зразумеласьць і лаканічнасьць;
На сайце банэры будуць паказвацца наступным чынам: прыклад. Па чарзе ад 1-га да апошняга.

УМОВЫ КОНКУРСУ
- Да конкурсу прымаюцца работы на роднай мове.
- Першага месца можа ня быць, калі ўсе дасланыя работы не будуць адпавядаць патрэбным крытэрам.
Удзельнікам конкурсу неабходна:
1. Зрабіць ад аднаго да некалькі банэраў памерам 728х90 px. Сьцягнуць гатовы шаблон банэру можна ТУТ.
*чым больш банэраў (максімум 5), тым большы шанец заняць першае месца

2. Заархіваваць банэры ў .RAR архіў і даслаць на пошту: ad@violex.info, у тэме ліста пазначыць: “Конкурс еРэпаблік”. Не забудзьцеся пазначыць Вашу спасылку на аккаўнт eRepublik!

Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя 8-га траўня 2016г.

УЗНАГАРОДЫ ПЕРАМОЖЦАМ У КОНКУРСЕ
За 1-е месца 60 голд і рэферальная спасылка пад адным з банэраў
За 2-е месца 30 голд і рэферальная спасылка пад адным з банэраў
За 3-е месца 15 голд і рэферальная спасылка пад адным з банэраў




Першым 25 камэнтатарам будзе пералічана на склад 25 Q7 танкаў