[The BelaMail] Як прайшлі Выбары. Нумар першы.

Day 2,948, 12:41 Published in Belarus North Macedonia by P3rsian.ImmOrtal


Ласкава вітаю вас, шаноўныя гульцы!

Прыемная музычка для фону

ВЫБАРЫ

На гэтым тыдні ў еБеларусі прайшлі выбары старшыняў партый. Вынікі выбараў у найбольш цікавых партыях выглядаюць наступным чынам:






Галоўнай інтрыгай на выбарах стала барацьба кандыдатаў у партыі The Dark Side.
Зь невялікім перавесам і моцнай прадвыбарнай агітацыяй перамог Pan Obi Wan Kenobi. Не задаваючыся пытаньнем колькі рук і ног паадсякаў кандыдат дзеля перамогі, наўпрост павіншуем пераможцу!

І апошняя партыя ў нашым сьпісе:



КРЫМІНАЛ

Варта таксама адзначыць, што тыя, хто грамчэй за ўсіх крычыць пра тое, што не стварае мультаў дзеля выбараў і нажывы, а гуляе шчыра насалоджваючыся працэсам гульні змаглі ўбачыць у некаторых сваіх мультаў вось такія допісы пад імем:



спецкарыспандэнт TheBelaMail уласнымі вачыма пабачыў, як баняць ботаў у eRepublik
Адміны eRepublik баняць чарговы мультыакаўнт


На правах рэклямы

Pan Vołat запрашае ўсіх жадаючых уладкавацца да яго на працу й робіць усім жадаючым наступныя прапановы:
- годная й высокая зарплата памерам 10950 byr у год
- магчымасьць працаваць звышурочна
- кожнаму жадаючаму працаваць звышнормы набываецца q1 домік… за ваш кошт
- поўная адсутнасьць сацпакету
- і поўная адсутнасьць затрымкі аплаты працы
- кожнаму супрацоўніку гарантуецца поўная адсутнасьць аплаты прагулаў і отпуску
- ціхі й незаўважны калектыў
- сяброўская атмасфэра на вытворчасьці
- чуткае кіраўніцтва
- нізкі памер штомесячнага ўнёску сябрам незалежнага прафсаюза* - усяго 50 byr/месяц
*далучэньне да прафсаюзу па жаданьню
- хуткі карʼерны рост. Неверагодна! Адпрацаваўшы ўсяго 30 дзён запар можна стаць (!)вядучым спэцыялістам!
- кожнаму супрацоўніку аплочваецца штомесячная пасылка лячэбных флюідаў ну і гэта яшчэ не ўсё: адпрацаваўшы год на Pana Vołata Вы атрымаеце абсалютна бясплатна комплекс аздараўляльных чыстак кармы, біяполя, мэнтальнай сьвядомасьці й чакр.
Усім зацікаўліным зьвяртацца на біржу працы, шукаць і прынімаць прапанову Pana Vołata. Сьпяшайцеся! Колькасьць прапаноў абмежавана!



У ЗАКЛЮЧЭНЬНE

Дзякуй вам за тое, што прачыталі да канца. Калі ласка, пакіньце камэнтар, а лепей 25. Падпісвайцеся на The BelaMail. Па пытаньнях разьмяшчэньня рэклямы ў наступных нумарах The BelaMail зьвяртайцеся да галоўнага рэдактара праз PM.

Прыгожы малюначак 🙂