[ПАП] "Піўны банк" і перадвыбарчыя лёзунгі

Day 2,164, 10:38 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

P.L.A.N. - Шынкарачка

Дабрыдзень, шаноўныя паненкі ды паны!

Добрую вестку нясуць у вашыя хаты піўныя ганцы! Ад сёньняшняга дня найвесялейшая партыя еБеларусі, Партыя аматараў піва, агалошвае заснаваньне першага-незалежнага-нікому-непадуладнага “Піўнога банку” (а па-іншаземнаму “BeerBank”)!

"BeerBank" - гэта крэдытна-фінансавая ўстанова нашае партыі, што ажыцьцяўляцімець выдачу пазыкаў насельніцтву еБеларусі на тэрмін да аднаго месяцу. Каб атрымаць пазыку ад “Піўнога банку” кліент мусіць адпавядаць наступным патрабаваньням:

1. Пракрычаць тры разы апоўначы “З намі Піўны Бог!”
2. Выпіць, кульнуўшыся праз патыліцу, кухаль карчмянога піва
3. Пакруціць на асобна ўзятым воргане ўсіх ворагаў еАйчыны


Любы грамадзянін, які выканае згаданыя ўмовы, можа пераходзіць да запаўненьня формы выдачы пазыкі “Піўнога банку” і падстаўляць кішэні ды адчыняць гаманцы пад халяўныя грошы.

Неўзабаве выбары ў кангрэс, а нашыя перадвыбарчыя лёзунгі нязьменныя нібы выраз на твары дзядулі Іліча ў маскоўскім маўзалеі:

1. Беларусь, свабода, піва!
2. Выпі піва - будзе лепей!
3. Пі з правымі пакуль не палявеюць, пі зь левымі пакуль не паправеюць!
4. 2+2=4


І галоўнае, панове...

З намі Піўны бог!