[iBM] Прызы Зімовае лятарэі | Winter Raffle Prizes

Day 2,950, 16:38 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Вітанкі, падсьпелі новыя апошнія абнаўленьні - ад дня 2950.
Пераклад прыкладаецца, мо камусьці спатрэбіцца.


Прызы Зімовае лятарэі

Шаноўныя грамадзяне,

Зімовая лятарэя набліжаецца да сканчэньня, а памагатыя Плятона (Plato) атрымалі крыху дапамогі ад эльфаў Санты, каб разабрацца з прызамі. Кепска ці добра вы сябе паводзілі, гэта ня мае значэньня - пакуль у вас ёсьць Лятарэйны білет (Raffle Ticket), вы маеце шанец выйграць у дзень 2954 вось гэтыя прызы:

(Здаецца, тут усё зразумела без перакладу)
1 prize of 8000 Gold and 800 USD in Bitcoins
2 prizes of 3000 Gold each
3 prizes of 1500 Gold each
5 prizes of 500 Gold and 80 USD in Bitcoins each
9 prizes of 400 Gold each
10 prizes of 300 Gold each
20 prizes of 150 Gold and 50 USD in Bitcoins each
100 prizes of an eRepublik 8 years celebratory poster and a T-shirt each
100 prizes of 80 Gold and 8 USD in Bitcoins each
550 prizes of 100 Gold each
1000 prizes of 80 Gold each
3000 prizes of 50 Gold each and 1 USD in Bitcoins
4000 prizes of 25 Gold each

Да ўсіх прызоў дадаецца 24-гадзінны 100% Damage Booster.

Чым больш Лятарэйных білетаў вы назьбіраеце, тым больш шанцаў атрымаць прызы. А для тых, хто хоча, каб Лэдзі Фартуна была на іх баку, мы правядзем спэцыяльны івэнт на гэтым тыдні, у якім топ-5 жаўнераў па дамагу і забойствах з боку пераможцаў атрымаюць дадатковыя Лятарэйныя білеты.

Division 4
1st place: 5 Raffle Tickets
2nd place: 4 Raffle Tickets
3rd place: 3 Raffle Tickets
4th place: 2 Raffle Tickets
5th place: 1 Raffle Ticket

Division 3
1st place: 3 Raffle Tickets
2nd place: 2 Raffle Tickets
3rd place: 2 Raffle Tickets
4th place: 1 Raffle Ticket
5th place: 1 Raffle Ticket

Division 2
1st-2nd place: 2 Raffle Tickets
3rd-5th place: 1 Raffle Ticket

Division 1
1st-5th place: 1 Raffle Ticket

А яшчэ эльфы пазнаёмілі нас з камандаю Xapo.com, мы будзем выкарыстоўваць гэтую выдатную Біткоін-плятформу для раздачы Біткоін-прызоў. Такім чынам, усе атрымаюць колькі Бітаў (Біт - гэта маленькая частка Біткоіна), каб пагуляцца зь імі ды ўбачыць, што да чаго з гэтымі Біткоінамі. Калі цікава, таксама можна зірнуць гульні меньш чым за даляр, якія Xapo дадалі ў сваю краму на Xapo.com.

Калі вас цікавіць, якім чынам мы разыграем прызы, варта зьвярнуць увагу на Random Picker. Мы давяраем ім выбіраць пераможцаў.






Агулам - 8800 прызоў. Калі ўявіць, што сапраўды ў іРэпабліку 84000 актыўных грамадзян-гульцоў, а кожны зь іх мае прынамсі адзін лятарэйны білет, тады атрымліваецца, што больш як кожны дзясяты нешта атрымае - гэта не ўлічваючы ўплыў колькасьці білетаў на шанец выйгрышу.