[iBM] [UPD] Набор удзельнікаў для конкурса

Day 3,009, 06:09 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Шалом, спадарства.

Наш агульнасельскагасударсьцьвенны конкурс прайшоў першы этап, гэта той, што Пошук фундатараў, стварэньне прызавога фонду.

Вынікі першага этапа наступныя:
20 000 сс - Крэпкахазяйсцтвеннае Минисцерства Сельскагасударсцтвеннай Эканомики
5 000 сс - ZmicerU
30 gold - Pan Alies Bu
5 000 сс - Vital375


Агулам - 30 000 сс + 30 голд.

Падлічым, за што будуць змагацца добрыя гульцы:
- па палове на кожную дысцыпліну: 15 000 сс + 15 голд
- топ-1: 70% - 10 500 сс + 10.5 голд
- топ-2: 20% - 3 000 сс + 3 голд
- топ-3: 10% - 1 500 сс + 1.5 голд
Такім чынам, максымальны выйгрыш складае 21 000 сс + 21 голд. Даволі някепска.

З гэтым разабраліся, цяпер пераходзім да наступнага этапу.

Набор удзельнікаў

1. Набор удзельнікаў працягнецца ад зараз да 11:00, 18 лютага, РЛ-час.
2. Каб узяць удзел, трэба напісаць у каментары «Хачу прыняць удзел» і заэндорсіць да артыкула 25 сс - каб я разумеў, што вы не жартачкі жартуеця.
3. Хутка пасьля 11:00, 18 лютага, зьявіцца артыкул са сьпісам удзельнікаў, дзе далучу скрыншоты з вашымі мэдалямі.

Што тычыцца далейшых этапаў: конкурс пачнецца адразу пасьля выхаду наступнага артыкула са сьпісам удзельнікаў - гэта зроблена для таго, каб інфармацыя аб мэдалях была сапраўды сьвежай. Прыкладны час пачатку - 12:00, 18 лютага.

Конкурс працягнецца да 11:00, 26 лютага. У той жа дзень будзе падлік вынікаў с адпаведным артыкулам.

Запісваемся!

Пакуль што запісаны:
Pan Alies Bu
Anarkisto
Danatelus
DJDIVER
Gramadzyanin z Vorshy