[iBM] Няхай пачнуцца прыгоды | [PLUTO] Let The Adventure Begin

Day 2,934, 04:36 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Вітанкі, я выпадкова трапіў на цікавы артыкул у брытанскай прэсе, таму хачу зрабіць на яго спасылку ды перакласьці.
Можа гэта ўжо ня сьвежая навіна, усё ж такі 2 дні прайшло, але можа нехта яшчэ ня чуў.


Пераклад артыкула ад [PLUTO] (Плютон) - Let The Adventure Begin:



Шаноўныя грамадзяне іСьвету,

Ад імя Гішпаніі, Бэльгіі ды Злучанага Каралеўства мне вельмі прыемна данесьці да вас зьвестку пра найноўшы альянс іСьвету. Пакуль што нашыя нацыі-заснавальнікі невялічкі, але мы маем амбіцыі, якія накіраваны на ўзрост нашых памераў і стварэньне буйнай плятформы, каб забясьпечыць нашых чальцоў і хаўрусьнікаў Абаронаю, Сувязью, Адзінствам, Даверам ды Парадкам (Protection, Liaison, Unity, Trust & Order - такім чынам, PLUTO). Мне падаецца, што гэта яшчэ й магчымасьць зьвярнуцца да нашых братоў з Ірляндыі: калі ваша ўнутраная барацьба скончыцца - шчыра вітаем да нас, у P.L.U.T.O., бо вы зрабілі шмат для ягонага стварэньня.

Дык што такое P.L.U.T.O? Чытайце далей, каб даведацца.



Хартыя P.L.U.T.O.

Гэтая Хартыя P.L.U.T.O. падпісана ўсімі дзяржавамі-чальцамі:

- Гішпанія

- Бэльгія

- Злучанае Каралеўства

Хартыя знаходзіцца па выяве-спасылцы што ўнізе. Там 4 старонкі гугл-дока, калі гэта зьяўляецца цікавым, то магу перакласьці асобна.


Гэтая Хартыя прынята ўсімі прэзыдэнтамі краін P.L.U.T.O.



P.L.U.T.O. HQ — Штаб-кватэра P.L.U.T.O.

Як мы памятаем з Хартыі, штаб-кватэра гэта дыктатары, прэзыдэнты, віцэ-прэзыдэнты, міністры абароны ды міністры замежных справаў кожнай з нацый-чальцоў.
У апошнюю ноч на гістарычным паседжаньні прэзыдэнты краін P.L.U.T.O. упершыню прагаласавалі за таго, хто ж будзе ўзначальваць арганізацыю нашага альянсу. І мне прыемна бачыць наступных спадароў у якасьці першае каманды таб-кватэры P.L.U.T.O. Вось яны:







Вітаньне Генэральнага сакратара

Быць сьмелым - гэта ня значыць быць на 100% не запужаным, гэта калі ты запужаны да ўсрачкі, але ўсё роўна нясешся вобцас…



3 месяцы таму Бэльгія, Ірляндыя, Гішпанія ды Злучанае Каралеўства памкнуліся ў IRC. Мы ўсе мелі перажыць цяжкія часы. Аднак будучае выглядала небясьпечна і мы зрабілі такі ж небясьпечны крок наперад, поўны страху, але мы былі падрыхтаваны да рызыкі.
Сапраўды, выглядала неразумна, каб Бэльгія, Гішпанія ды Злучанае Каралеўства сабралі б разам нейкі гурт, можа нават альянс, але мы не хвалюемся за дамаг пакуль мы трымаемся разам. Калі мы памкнуліся ўпершыню, мы ўжо задзяўбаліся быць ў войнах аднымі-адзінымі, задзяўбаліся ад штодзённых акупацый і нападаў.
Мы не хацелі болей прымаць гэта як дадзенае. Мы хацелі супраціўляцца. Дамаг мае вагу, але дае гарантаванай дапамогі. Сяброўства і адданасьць - дае. Бэльгія можа быць абсалютна незаўважнай па колькасьці дамагу, але што датычыць сяброўства і адданасьці, мы заўсёды побач з нашымі хаўрусьнікамі, асабліва са Злучаным Каралеўствам. Гэта адна з канстантаў бэльгійска-брытанскай гісторыі. It has been one of the constants of Belgo-British History. І гэткім жа чынам, ЗK заўсёды было на нашым баку, дапамагая нам нават тады, калі б мы ніколі ня здолелі адплаціць ім тым жа дамагам. Цягам апошніх месяцаў, Бэльгія і ЗК прадэманстравалі свае сяброўскія адносіны да Гішпаніі, дапамагая дзе б там ні было, і Гішпанія адплаціла нам нашай манэтаю. Мы сфармавалі глыбокую сувязь. Сувязь, якую ўсе мы хочам узмацоўваць. Сяброўства, якое мы хочам пашыраць.

Мы не сьпяшаліся, калі пачалі ствараць PLUTO - спачатку мы хацелі даведацца, наколькі мы можам давяраць адзін аднаму. Як можна атрымаць давер? Ну, каардынацыяй нашых ваенных намаганьняў. Гэтым спосабам мы ўбачылі, ці кожны з нас можа чакаць аднолькавую дапамогу ад усіх хаўрусьнікаў. На маю думку, рэзультаты відавочны - інакш я б не пісаў гэты артыкул.
Мы прайшлі крок за крокам, дэманструя адзін аднаму наколькі далёка мы можам пайсьці. Гэта было складана, калі зараз зірнуць у мінулыя месяцы. Затое калі зараз зірнуць на мапу (так, гэтая дурня, якую вы адразу хаваеце, бо яна сапраўды раздражняе), то вы ўбачыце, што кожны з нас мае ўласную добрую частку пытаньняў, але калі адзін з нас упадзе - мы ўздымем яго і пацягнем яго.



Дагэтуль мы імкнемся да свабоды ад захопнікаў. Крок за крокам мы рухаемся наперад, і нават калі мы не перамагаем, мы ўздымаемся і працягваем зноў, бо мы тут каб выклікаць запал і рабіць наступны крок разам. Хутка яшчэ больш людзей убачаць, як мы робім крокі, а потым вырашаць, што яны больш ня хочуць стаяць у баку. Яны перамогуць свае страхі ды прыяднаюцца да нас у нашым падарожжы.
Падарожжа будзе цяжкім, але цягам мы узмацнім нашыя сувязі, знойдзем новых сяброў, будзем яшчэ больш прышпільвацца ды сцёбацца (Матка боска, вы не паверыце колькі жартаў можна атрымаць з брытанцамі, бельгійцамі ды гішпанцамі ў адным пакоі). Гэта, аднак, не ўсё, існуе шмат краінаў, якія знаходзяцца ў падобных сітуацыях, якім патрэбна дапамога, але яны былі адхілены вялікімі краінамі, бо іх палічылі бескарыснымі (у іСьвеце руляць Вялікія Хлопцы, хібанятак? Лол я толькі што зрабіў спасылку на сэрыял які ніколі нават ня бачыў). Карацей, у гэтым мейсцы PLUTO падхоплівае і робіць усё магчымае, каб дапамагчы. Ці пазбавім мы іСьвет ад прыгнёту імгненна? Не. Мы не чараўнікі, інакш мы б рабілі шмат чаго іншага (хібанятак? 😉 ), але мы будзем імкнуцца зноў і зноў. Мы будзем падаць, але пакуль мы ёсьць адзін у аднаго, мы будзем пераадольваць нашыя паразы і атрымліваць асалоду ад былых баёў, а значыць будзем набліжацца да нашай мэты.


У штаб-кватэры пасьля паседжаньня


Гэта наш дух, калі мы ўпершыню сышліся на паседжаньне ў якасьці PLUTO, сяброў, якія ўвесь час жартуюць, але гатовы дапамагчы адзін аднаму. Мне сумна ад таго, што Ірляндыя ня можа быць часткаю нашага альянсу, але мы заўсёды будзем трымаць дзьверы адчыненымі для нашых ірляндзкіх сяброў.


Такім чынам, перад тым як зрабіць гэтую сьцяну тэксту (many text, much wow / tl;dr / no boobs), я б хацеў падзякаваць Гішпаніі, Бэльгіі і Злучанаму Каралеўству за тое, што мы ідзем разам у цяжкі час. Я хачу падзякаваць ім за ўпэўненасьць у выбары мяне ў якасьці генэральнага сакратара. Зараз я мушу напісаць артыкул пра PLUTO ў wiki.

Ну і відавочная астранамічная цытата, якую вы чакалі яшчэ тысячу літар таму назад:
"That's one small step for man, one giant leap for mankind."

Hail Friendship
Hail PLUTO



Слоўца ад нашага (шалёнага) Military Commander

КХм-кмх
/Голасам клясычнага Military Commander/
НІЧАГОСІ! Я проста ў ТААААААААКIМ захапленьні што знаходжуся ТУУУУУУТ!
Я бы НІКОЛІ ў сваіх дзікіх снах, а ў мяне бывалі дзікія сны 😉 дык вось, што ЯЯ, так, Я, буду, кшталту, вялікім КАМАНДЗІРАМ еп вашу ПЛУТОООО.
Ну я б хацеў сказаць ДЗЯККК і падарыць СТАРЫ-ДОБРЫ нядбайны ПАЦАЛУЙ і можа ўздрчнць, вядома, пра гомасэксуальнасьць гаворка не ідзе, усім хто галасаваў за МЯЯНЕЕЕЕЕЕ!!
Цяпер будзе старае-добрае яркае будучаеЕЕЕЕЕЕ
Гэта будзе ну проста АЖУЕННЫЯ ЯЙКІ!!
ALL HAIL ХЭХЭ НАШ ГАСПАДАР І ЗБАЎЦА! Блаславі бог.




Дзякуй за тое, што прачыталі першы артыкул ад P.L.U.T.O.
Мы будзем паведамляць аб усім, што адбываецца ў нашым альянсе, таму падпісвайцеся.

Sambo223
Службовец аддзела інфармацыі P.L.U.T.O. (Public Relations Officer)



Hail Friendship,
Hail PLUTO.