[iBM] Пераднавагоднія вітаньні

Day 2,960, 03:02 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Шаноўная грамада, вітаю вас 🙂
У віртуальным ірэпаблікаўскім гаманцы наступіў нейкі недахоп ліквіднасьці, ці валацільнасьці, ну, крызіс вопшчэм.
Значыцца, трэба народ крыху патрасьці. Так бы мовіць, талаку ажыцьцявіць.

Апошнія некалькі дзён ці то тыдняў я крыху рэдка бываю дома, бо крыху часта добрымі аб'ёмамі ўжываю алкагольныя напоі. Таму крыху не ў курсе тутэйшых справаў. А выхадзіць з гэтага запою ня бачу сэнсу, бо ўсё роўна хутка Новы год.
Новы год - прыўкраснае сьвята. Ну, сур'ёзна. Якое іншае сьвята можа параўнацца са сьвятам астранамічных маштабаў? Мы адзначаем дадатак да пройдзеннай намі адлегласьці ў неабсяжнай прасторы космасу. Насамрэч, гэта як сьвята летазьлічэньню. Вікіпэдыя падказвае, што Новы год адзначалі яшчэ ў трэцім тысячагодзьдзі да новае эры - якое сьвята можа з гэтым параўнацца? (Ну акрамя дедятого мая). Да таго ж, гэта добры сымбаль для кожнага з нас, які падзяляе прамую прастору нашага жыцьця, робіць яе дыскрэтнай, а такім чынам дае нам магчымасьць азірнуцца назад, на свае памылкі, выправіцца, стаць лепш, ну вы зразумелі.

Але ўсё ж такі, на'т нягледзячы на свае кхм-кхм заняткі, я пасьпеў заўважыць, што ў нас тут адбываюцца досыць цікавыя падзеі. Бачыў артыкулы - шчыра кажучы, не прачытаў яшчэ, бо гэта было занадта складана для мяне ў той момант. Але, ну, што хацелася бы сказаць. Ну вы і самі ўсё прыкрасна панімаіце.

Напрыканцы хацелася б нам усім прапанаваць падзяліцца з грамадою сваіма дасягненьнямі на шляху здабыцьця лятарэйных білетаў. Вядома, што я пачну:



Віншую ўсіх са сьвятам.