новы бустэр - Акселератар Дамага (Damage Accelerator)! Апісанне па-беларуску

Day 2,641, 03:21 Published in Belarus Belarus by Pan Bielarus

Акселератар Дамага (АД) гэта новы бустэр, які можа быць набыты на старонцы дадатковых прадметаў (Special Items page). Ён дазваляе вам часова біць хутчэй, і такім чынам наносіць больш дамага ў бітве за больш кароткі перыяд часу. Як толькі бустэр актываваны і націснута кнопка “ВАЯВАЦЬ” (Fight), ўсё падвойваецца: колькасць хітоў/забойстваў, колкасць страчанай энэргіі, і спажывання зброі. Нічога не мяняецца, акрамя таго, што цяпер вы здольныя нанасіць дамаг хутчэй. Бустэры АД можа сапраўды дапамагчы ў эпічных бітвах, ці ў сітуацыі, калі трэба ўзяць БХ на апошніх хвілінах.
Дэталі:
- Кошт: 1 голд
- Працягласць: 3 хвіліны
- Бустэры АД могуць быць складзены, каб памножыць час паскарэння. Таксама вы можаце набыць іх столькі, колькі захочаце і захоўваць.
- АД можа быць набыты на старонцы дадатковых прадметаў (Special Items page). Пасля набыцця вы можаце знайсці іх на полі бітвы пад той жа кнопкай, дзе і Бустэры Дамага (Damage Boosters).
- Прэстыж Пойнты дадаюцца адпаведна, так што двайны ўдар абазначае двайную колькасць ПП.
- АД можа выкарыстоўвацца разам з узмацняльнікамі дамага і базукамі.
- АД не тычыцца ракетаў, бомбаў і партызанскай вайны
- АД не мае тэрміна прыдатнасці і не знікнуць.
Прыклады
1. Гулец б’е са зброяй кепскай якасці і гэта вымушае яго, напрыклад, траціць 5 хітоў (50 энэргіі) каб забіць ворага. Ён актывуе АД. З адным клікам на кнопку ВАЯВАЦЬ, ён заб’е двух і спажыве 100 энэргіі. Страты зброі і дамаг падвойваюцца так жа як і прэстыж пойнты.

2. Гулец б’е з дапамогай Q7 і ён траціць 2 ці 3 хітоў на ворага. Калі АД актывуецца, адзін клік на кнопку ВАЯВАЦЬ вядзе да 2+3 хітоў, 2 забойстваў і 50 энэргіі
Для пытанняў, каментароў і г.д. наведайце форум.

Не забывайце лайкнуць і расшарыць.
Грашовая падзяка за маю сціплую перакладчыцкую працу вітаецца!