Са шчытом ці на шчыце. Перадвыбарка Chorny Wojna.
Michal Czorny
Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra - Дзе мой край...
"А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем."
Урывак зь вершу Алеся Дудара
Дабрыдзень, паненкі ды панове!
Хуткім часам кожны паўнагадовы жыхар нашае краіны адкажа на пытаньне каго ён ці яна хоча бачыць наступным прэзыдэнтам еБеларусі. Адпаведна кожны з кандыдатаў мае сваёй задачай уразіць як мага большую колькасьць выбарцаў рэальнымі альбо ўяўнымі талентамі ды здольнасьцямі.
Як ужо зразумеў шаноўны чытач, я таксама прыняў рашэньне паўдзельнічаць у гэтай выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі. Але перад тым, як перайсьці наўпрост да тэзаў уласнае праграмы, я хачу выказаць падзяку маім аднапартыйцам і тым людзям, якія падтрымалі мяне ў маім жаданьні паспрабаваць зрабіць нашую еАйчыну крыху лепей. Дзякуй вам, сяброве!
Такім чынам, пачнем з агульнага, а затым ужо накіруемся да прыватнага. Я вылучаюся кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары ад Партыі аматараў піва, крэсла старшыні якой палірую сваім азадкам у гэтым месяцы. Давялося папрацаваць і на пасадах міністра й намесьніка міністра Мінадукацыі. Таксама ўжо пяты раз я быў абраны ў ебеларускі кангрэс. Вайсковая кар’ера давяла
Я камандны гулец, але гэта ня значыць, што ў складанай сытуацыі расьціраціму сопелькі, хаваючыся за сьпіны таварышаў. Я здольны прыняць адказнае рашэньне ў важны момант. Тое ж самае магу сказаць і пра чальцоў сваёй каманды - гэта дзеяздольныя гульцы, якія працавацімуць выключна ў нацыянальных інтарэсах:
Прэм'ер-міністар - KevinLaland
Міністэрства інфармацыі - Valentinych і намесьнік Mikita Siemjanenka
Мінінстэрства фінансаў - zMensk II і намесьнік Ivgen13
Міністэрства адукацыі - ZmicierKK і намесьнік sheva shevikzt
Міністэрства абароны - cCcNUEVEOCHOcCc і Alfonso Javier, памочнікі WolverineBY і adswebmaster
Міністэрства замежных справаў - vadzimir і Danatelus
Любая карысная праца мусіць адпаведна аплочвацца, таму кожны міністар, які будзе праяўляць ініцыятыву і актыўнасьць падчас знаходжаньня на пасадзе, па завяршэньні кадэнцыі атрымае асабіста ад мяне 5 залатых. Намесьнікі міністра па гэтым жа прынцыпе маюць магчымасьць папоўніць свае гаманцы на 3 вечна залатых.
Калі ты лічыш, што таксама можаш быць карысным Бацькаўшчыне, але пакуль не зрабіў сабе імя ў гульні, то сьмела адпісвайся альбо ў камэнтах пад гэтым артыкулам, альбо праз прыватнае паведамленьне і мы знойдзем табе мейсца па талентах і здольнасьцях.
Падчас свайго магчымага прэзыдэнцтва я буду кіравацца наступнымі прынцыпамі:
Адкрытасьць грамадзянам краіны, адсутнасьць зьняважліва-мэнтарскага тону ў размове. Я не пакутую на манію велічы і не лічу сябе мэсыяй ебеларускага народу.
Стабільнасьць - гэта дэградацыя. Краіна можа альбо разьвівацца альбо перажываць стагнацыю. Лепш трапіць пад выпіл, чым калупацца ў носе, назіраючы як гарыць хата ў суседа.
еБеларусь ад мора да мора! Гэта ня значыць, што мы станем нападаць на сяброўскія нам Украіну ды Летуву, каб атрымаць выход да Чорнага й Балтыйскага мораў. Мая мэта - татальны экспансыянісцкі рух, накіраваны на пашырэньне ўплыву еБеларусі ў есьвеце. 300 спартанцаў змаглі супрацьстаяць шматкроць мацнейшаму войску пэрсаў. Мы мусім кіравацца іх прыкладам, калі хочам пабачыць неўзабаве сапраўдны росквіт Айчыны.
Супрацьдзеяньне любым злачынным групоўкам, якія па недаглядзе альбо за хабар пралезьлі пад памежным дротам, каб вызваляць ебеларусаў ад іх законна абранай улады.
Рынак еБеларусі - для ебеларускіх тавараў. Менавіта таму падаткі ў краіне мусяць быць нізкімі. Выключэньне - падаткі на імпарт.
Вольніца для малых атрадаў. Рабаваць караваны зь сябрамі заўжды весялей за масавыя ўра-забегі пад крыкі таварыша камісара. Безумоўна, краіне патрэбнае моцнае войска, але няхай вайной займаюцца прафэсыяналы-кантрактнікі. Я буду падтрымліваць далейшае разьвіцьцё па-загульнявога атраду - Беларускае мабільнае брыгады, бо атрадам менавіта гэткага тыпу належыць будучыня евойнаў.
Беларуская мова. Зараз шмат гаворыцца пра славянскую еднасьць, але еднасьць гэтая чамусьці падаецца праз прызму рускасьці. Я размаўляю на адной са славянскіх моваў і раю кожнаму патрыёту карыстацца ёй у штодзённым ежыцьці.
Павялічэньне ебеларускага насельніцтва. Нас становіцца ўсё меней і гэта ўжо даўно не таямніца. Неўзабаве гуляць застануцца толькі найбольш актыўныя гульцы, якія нібы на карусэлі зьмяняцімуць адно аднога на дзяржаўных пасадах. Мусіць, гэта будзе весела, але відавочна не ў нацыянальных інтарэсах. Разам са сваёй камандай я прапрацую ўсе магчымыя варыянты распаўсюду інфармацыі пра гульню.
І апошняе, я вылучыў сваю кандыдатуру не для таго, каб пацешыць уласнае самалюбства. Самарэалізоўвацца нашмат разумней у рэальным жыцьці. Насамрэч я бачу магчымасьць стаць датычным да будучыні альтэрнатыўнае Беларусі. Той Беларусі, дзе лёзунг “Ад мора да мора” можа быць ня толькі адгалосьсем ад старанна забываемай гісторыі.
Comments
Беларусь Перадусім!
Все на е-выборы! - http://www.erepublik.com/en/article/-1-2325960/1/20 🙂
Годная перадвыбарка!
дзякуй за прыемныя словы
You have my sword
Песня клёвая кстати.
V
VOTED!!
V
v
Скажыце, калі ласка, я Вы збяраецесь павышаць уплыу еБеларусі ў свеце?
Гэта сакрэтная інфармацыя. Табе рана аб гэтым ведаць.
Так і скажыце, што не ведаеце як.
Ў. Поспехаў
Ў!
V!
гэта наш кандыдат)
V!
Скажы, тата, а кракадзилы таксама лятаюць?!
Ога, сынку, але ж ...
Калі ты лічыш, што таксама можаш быць карысным Бацькаўшчыне, але пакуль не зрабіў сабе імя ў гульні, то сьмела адпісвайся альбо ў камэнтах пад гэтым артыкулам, альбо праз прыватнае паведамленьне і мы знойдзем табе мейсца па талентах і здольнасьцях.
Я гуляю на гэтым сайце не так дауно, але мне падабаецца. Калi трэба дапамога то я зауседы гатоу 🙂
I яшчэ, якая будзе палiтыка з Фiнляндзiей? Цi Беларусь будзе атакаваць пауночную Еуропу?
Вайсковыя апэрацыі на ўсходнім і паўночным кірунках будуць працягвацца.
шкада, што знікла беланарвегія. Яе так не хапае
V!
Ў
ў
[removed]
Годна!
Даеш Война ў прэзідэнты!
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!
Ўпірот да перамогі!
Предвыборка хороша.
Развиваться в восточном направлении опасно, так и подавиться можно.
Что касается уменьшения населения - это результат болотной тишины в стране. Будет движение - будет прогресс!
Ў!
як старэйшы партайненоссэ павінны даць рэкамендацыю. ад таго часу калі кандыдат заняў пасаду партыйнага скарбніка - з партыйгай касы не згубіўся ані тугрык. аб кождным ахвяраваньні альбо выдатку мы адразу ведалі. пасьля таго як калі чорны быў абраны прэзыдэнтам партыі - я нарэшце магу спаць спакойга і спакойна туклікаць. затое партыя пэўна зачапілася за другую пазыцыю ў нацыянальным рэйтынгу. колькасьць партыйных сэнатараў таксама дасягнула рэкорду. калі гэты чалавек будзе кіраваць краінай як партыяй аматараў піва - чакае нас благабыт, ад мора й да мора (піва) і татальная нірвана. ом.
галасуй!
Дзякуй, пане Борман!
V, удачи, хотя популизма- почти в каждой строчке.
V
V!
Ў!
Годна напісана. ў
вот
У тебе є команда спічрайтерів?
Ў жыве
Ў!
V
Наперад !
Даеш піўную Беларусь!
Засталося узяць Волгу i будзе ад мора да мора, стэрэатыпы яны такiя
[removed]
Я магу дапамагаць, аднак не ведаю як...
Ноль.