[Beerserkers] Плячом да пляча. Набор ваяроў на Піўны Дракар.
![Belarus](http://www.erepublik.net/images/flags_png/S/Belarus.png)
Michal Czorny
![](http://s002.radikal.ru/i197/1308/b9/7968b38bab2c.jpg)
Казачка для добрых хлопчыкаў ды дзяўчынак ад пана Anarkisto (на правах прадмовы неабавязковай для чытання)
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Ішоў дзьве тысячы ...наццаты дзень Новага свету. Ліпень хіліўся да свайго захаду і там-сям ужо распачалі сваё е-жніво беларускія е-сяляне. Тым часам у сонечнай Белаалбаніі поўным ходам ішлі бітвы за ўраджай. Падчас невялічкага перапынку паміж бітвай за трэцякалі ды бітвай за ячмень, у жывапісным месцы, дзе з аднаго боку было відаць лазуровую паску Міжземнага мора, а з іншага - сівыя гмахі Балканскіх гораў, прыпынілася на прывал непераможная беларуская еГвардыя.
Шырокім вольным табарам раскінуўся лагер гвардзейцаў: нехта есць, нехта пье, нехта жартуе альбо разважае ўслых, нехта прыснуў, а нехта, здаецца, увогуле памёр і ўжо каторы тыдзень не падае жыццёвых прыкметаў, не падымаючыся нават дзеля таго, каб патрэніравацца ці выканаць ДО.
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
На асобнай утульнай палянцы размясціўся полк з выявай вожыка з кухлем на харугве. Большасць сяброў палка шчыльна абселі вакол вялізную дзежку поўную пеннага напою, з якой чэрпалі наўпрост драўлянымі кухлямі, не перапыняючы сваю няспешную грунтоўную гутарку.
- Ну, і які там зараз загад? - запытаўся цяжка ўзброены ваяр з нашыўкай у выглядзе ўжо знаёмага нам вожыка і зрабіў прыкметны глыток са сваяго кухля.
- Ізноў дапамагаем украм паліці Маскву, - адказаў харунжы, малады яшчэ хлопец у рагатым шаломе з пластыкавым забралам і клюшкай наперавес.
- Нудата, - прабурчэў магутны шыракаплечы дзяцюк з вялікай сякерай ды ў архаічным аздабленні часоў, напэўна, старога Рагвалода, ці нават Крыва-Крывейтэ. - Што там дапамагаць, калі й так палае, а сценка за 65% пераваліла?
- А я даўно кажу, што кідаць нам гэта трэба і падацца ў лясы. Самі сабе гаспадарамі будзем, - заўважыў харунжы.
- Так-та яно так, але ж дзе будзем патроны браць ды фураж? - уступіў у гаворку ліхога выгляду шляхціч з гербам "Абданк" на шчыце. Ён, як і яшчэ адзін чалавек на палянцы, меў нашыўкі "Гусарыі" і да "еГвардыі" дачынення не меў, а проста заглянуў на піва да старых прыяцеляў.
- Хех, ужо ежу-та мы сабе як-небудзь здабудзем, - прабурчэў лысы барадач, які, акрамя ўдзелу ў размове і ўжывання піва, быў заняты тым, што смажыў на вогнішчы цэлага барана, насаджанага на ражон.
- Свой атрад са шлёндрамі ды блэк-джэкам - гэта было б цікава, - задуменна прагаварыў хударлявы няпэўнага ўзроста чалавек, які ляжаў крыху ўзбоч пад бярозай і, здавалася, цалкам быў заняты тым, што назіраў за бегам сівых аблакоў у блакіце албанскіх нябёсаў, аднак насамрэч уважліва прыслухоўваўся да агульнай гутаркі. - Я, асабіста, "за". Не люблю вялікіх сукупнасцяў людзей, а тут такі шанец змяніць абстановачку на больш камерную.
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
![](http://s018.radikal.ru/i511/1308/92/f929ccefe6d9.jpg)
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
- Але ж для свайго атраду нам патрабуецца канцылярыя, скарбніца ды й каперскае пасведчанне, а гэта ўляціць у капеечку, - заўважыў усё той жа гусар з гербам "Абданк". - І яшчэ нам спатрэбіцца свая форма, свой сцяг і назва ў рэшце рэшт...
- Форму здымем з забітага фрыца, - не адрываючыся ад свайго барана, зазначыў лысы барадач, - А штандар... Ды што штандар? Любую анучу бяры ды на дзіду чапляй - дзялоў куча...
- А мо возьмем дзе гатовенькі атрад, у якім і людзей-та ўсяго на адну канцылярыю? - запытаў дзяцюк з сякерай, зачэрпваючы з дзежкі яшчэ адзін кухаль. - Такіх зараз шмат валэндаецца па гэтых лясах.
- Добрая ідэя! Я якраз ведаю, што ў суседнім гаёчку стаіць такі... - уступіў у гаворкі зусім малады ваяр, які меў у атрадзе неадназначную рэпутацыю з-за сваяго рэгулярнага свавольства. То ён палезе ў панскі сад па слівы, то верхі патопча людзям збажыну, палюючы зайца па палях, а то пачне ТОшыць суседнюю партыю...
- Гэх! - узмахнуў шабляй над галавой другі крылаты гусар, шматвопытны воін з гербам "Пагоня" на шчыце. - Відаць для мяне праца знайшлася! Зараз на каня й пакоцяцца галовы!
- Чакай! Гэта ж не нашыя метады, - прыпыніў яго харунжы. - Мо як старгуемся? За разумную плату?
- Можам і старгавацца, - зазначыў малады. - Я іх камандора крыху ведаю.
...Кухаль шкрабнуў па драўлянаму донцу дзежкі...
- Давайце толькі хутчэй нешта вырашаць, а то зараз піва скончыцца, а я без піва шалею, - зазначыў барадач з баранам, - Пайду тады ды спалю... ну... не ведаю... Ленінград, напрыклад.
- Навошта табе Ленінград, - са смехам зазначыў той, што ляжаў пад бярозай, - Там жа кажуць й піва нармальнага няма - адна сцаніна.
- Вось таму й спалю. Не шкада будзе, што згарыць... А потым праз Іркуцк, Лас-Анджэлес ды Парыж дабяруся да знаёмай крамы ў Чэхіі ды набуду там бочачку нармальнага піва.
- Хех, сапраўдны берсерк, - усміхаючыся ў вусы зазначыў першы гусар.
- Не берсерк, а бірсерк... - парыраваў барадач. - А вось вам і назва, дарэчы...
- Ну, дык што? Па конях? - запытаў, падымаючыся з зямлі харунжы. - Гэй, хлопцы! Гайда ў лес рабаваць карованы ды албанскіх зазовак псаваць! - грымнуў ён так, каб яго пачула ўся паляна.
Сёй-той сапраўды падняўся з зямлі ды ўзяўся за зброю, аднак шмат хто нават і не паварушыўся.
- А яшчэ ў нас піва скончылася, а ў гарах, кажуць, захраснуў маскоўскі абоз, што йшоў на дапамогу свайму братняму албанскаму народу, - у паўголасу дадаў барадаты, здымаючы з ражна ды хаваючы за пазуху ўжо засмажанага барана.
Вось тут-та не падхапіўся хіба толькі мёртвы...
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Гісторыя.
Пасля працяглай акупацыі еБелаНарвегіі кроў у жылах сяброў I Незалежнага Піўнога Інтэрнацыянала закіпала ад несправядлівасці і абурэння. Напружанасць нарастала і ў той дзень, калі Зямля прыпыніла свой бясконцы бег, а зоркі моўчкі пазіралі з халоднага і бязлітаснага неба, Піўны Бог даў лідэрам Партыі аматараў піва знак. Так, у час калі ліпень сустракаецца са жніўнем, было створана баявое падраздзяленне Beerserkers і дапамагай ім Піўны Бог!
Мэтай заснавання атраду было стварэнне новай мабільная баявой адзінкі, якая зможа наносіць кропкавыя апераджальныя ўдары, вызваленне беларускай Скандынавіі, дапамога краінам, атрадам ды партыям I Незалежнага Піўнога Інтэрнацыянала (Ірляндыя, Бельгія, Нямеччына, Чэхія, Славаччына, Польшча й Беларусь).
![](http://s019.radikal.ru/i632/1308/3d/631967002969.jpg)
Забеспячэнне.
Гарантавана поўная падтрымка зброяй і ежай усім прапіўшымся ўшчэнт сябрам. Кожны бірсерк атрымлівае 10 q6 танкаў пад азадак ды ежы на 1000хп у зубы штодня.
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Набор.
Набіраем у атрад усіх байцоў без падзелаў паводле расавых прыкметаў альбо клясавага паходжання. У атрадзе ўсе роўныя незалежна ад таго ці любіш ты, як сапраўдны бірсерк, цёмнае піва альбо аддаеш перавагу бабскаму пойлу з лімонным густам і пазнакай "лайт" на этыкетцы
🙂
Бірсеркі могуць насіць як уласнае адзенне, так і атрадную форму для большага застрашэння ворага:
![](http://s019.radikal.ru/i635/1308/7e/a2f2b726c34c.jpg)
Пасля паспяховых набегаў форма бірсерка будзе ўпрыгожвацца здабытымі трафеямі.
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Праца з пачаткоўцамі.
Пачаткоўцы, якія трапяць у мужныя рукі суворых бірсеркаў, адчуюць клопат не слабейшы за бацькоўскі.
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Хто такія "бірсеркі"?
Слова Beerserker утворана от старажытнабеланарвежскага beerserkr, што азначае «піўная скура» (корань beer- можа азначаць толькі «піва»; -serkr адпаведна азначае «скура»). Beerserker - ваяр, які прысвяціў сябе Піўному Богу.
Звычайна бірсеркі мірныя людзі сэрдцам адданыя роднай зямлі, аднак, калі ў бірсерка скончваецца піва, ён прыходзіць у стан неўтаймаванай лютасці і баявога шаленства. У бойцы вылучаюцца адсутнасцю страху, поўнай пагардай да фізічнага болю і нематываванымі п'янымі закідонамі. Існуе павер'е, што выпітае перад боем піва абараняе бірсерка і робіць яго непераможным.
Увага! Піўны Бог патрабуе ад сваіх паслядоўнікаў рэгулярных ахвярапрынашэнняў е-албанскіх і е-нарвежскіх нявінніц!
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Адметныя асаблівасці.
Высокая баявая згуртаванасць, натуральная сяброўская абстаноўка (як у ірландскім пабе падчас матчу Ірландыя-Англія), поўная адсутнасць якога б ні было дыктату альбо аўтарытарызму. Мы прыслухоўваемся і паважаем меркаванне кожнага з нас. Мы гатовыя да супрацоўніцтва з іншымі атрадамі для арганізаванага ўліву дамагу. МЮ знаходзіцца пад патранажам ПАП, але прымае ў свае шэрагі байцоў любой палітычнай арыентацыі.
Пры стварэнні атраду аніводны залаты не сыйшоў за межы еБеларусі
🙂
![](http://i017.radikal.ru/1308/df/f41741ab00fa.jpg)
![](http://s017.radikal.ru/i442/1308/f0/af700eeb1fc9.png)
![](http://s018.radikal.ru/i500/1308/c3/d2f67b1ee1cf.png)
Наш курс па-ранейшаму жэстачайшы й стабільны - 1 кухаль піва роўны 1000хп. Мы наліем кожнаму, хто прагаласуе за гэты артыкул, 1 кухаль задарма, а сябрам Партыі аматараў піва й ваярам атраду Beerserkers - 2 кухлі піва!
З намі Піўны Бог!
Comments
З Вамi Пiўны Бог!
V!
Ў
Классная статья, вотнул !
Ўoted!
Ў
Ў
блін. забыўся напісаць што пасылаць камбікорм зусім не абавязкова...
Позна піць Баржомі 🙂 Вяртаць ня трэба.
Это дежавю какое-то млин
Трэцяя і апошняя выдача прэзэнтацыйнага артыкулу.
v
Ў
Кан... Прэзыдэнт ад народу!
http://www.erepublik.com/be/article/-1-2315058/1/20