Ў! Гульня! Далучайся, выйграй да 2 голд!

Day 2,347, 04:34 Published in Belarus USA by Kiryl Z Mensku
Пачынаем гульню ў "Ў!"



Упершыню ў сучаснай беларускай мове літара ў з’явілася ў 19 стагоддзі, прычым у сваім лацінкавым варыянце — ŭ. Адным з першых яе ўжыў Ян Чачот у сваёй вершаванай брашуры «Da milych mužyczkoú» (1846 г.), але ў гэтым выданні літара ў выглядала як u з рыскай — ú. Ў сустракаецца таксама ў тэкстах Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аднак толькі ў Францішка Багушэвіча яна набывае свой сучасны выгляд — ŭ (у кракаўскім выданні «Dudka Białaruskaja», 1891).

Пазней з лацінкі гэтая літара трапляе ў беларускую кірыліцу. Так, напрыклад, кірылічная літара ў была ўжытая ў вершы Аляксандра Ельскага «Сынокъ! Разсказъ зъ праўдзиваго здарэння… 1895 року», апублікаваным у Санкт-Пецярбургу ў 1895 годзе. Сустракаецца літара ў і ў пасмяротным выданні Янкі Лучыны «Вязанка» (1903). І толькі дзесьці напрыканцы першага дзесяцігоддзя 20 стагоддзя літару ў пачалі ўжываць у беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна.
Інфармацыя адсюль.




Правілы простыя.

1. Кожны пяты каментар, які пачынаецца з "Ў" - пераможны.
2. У разлік бяруцца толькі каментары першага ўзроўню.
Каментары каментароў не ўдзельнічаюць, там можна віншаваць пераможцаў і абмяркоўваць працэс.
3. Некалькі каментароў ад аднаго гульца запар залічваюцца як адзін каментар.
Тобок колькасць каментароў не абавязкова прывядзе да перамогі. Галоўнае, каб ваш каментар быў дакладна пасля чацьвертага.
4. За пераможны каментар яго аўтар атрымлівае 0,1 голд.
5. За гульню адзін гулец ня можа атрымаць больш 2 голд.
Пасля атрымання 2 голд каментары гэтага гульца ня ўлічваюцца.
6. Гульня працягваецца пакуль у прызавым фондзе ня скончацца грошы ці да 2349 дня па eRepublic.
Што здарыцца хутчэй
7. Пры абставінах не агавораных у гэтых правілах альбо ў выніках заўважанага махлярства аўтар прымае рашэнне аб узнагародзе ці не на падставе асабістых меркаванняў і свайго сумлення.
Хто лічыць гэта правіла не сумленным, мае права не прымаць удзел у гульне.

Адміністрацыя гульні з удзячнасцю прыме ахвяраванні для павялічэння гульнёвага фонду. На пачатак гульні фонд складае 9 голд

Пачалі!