е-Навінкі (№18): Няма

Day 2,845, 10:21 Published in Belarus Belarus by Gramadzyanin z Vorshy

.
.
Заўтра, пятага верасьня,
ў Львове будзе гульня
паміж нацыянальнымі зборнымі па футболу Беларусі і Ўкраіны.

.
Шмат адбудзецца і акрамя самой гульні:
.

.
Нават чакаюць сустрэчы Парашэнка і Лукашэнка.
Калі, канешне ж, ТНП зможа вытрымаць відовішча з тысяч жоўта-блакітных і бел-чырвона-белых сьцягоў.
Бо нешта мне падказвае нават самыя адбітыя "бэмэсэрмаўцы" з якімісьця чырвона-зялёнымі "недаразуменьнямі" не паедуць, ну а калі хто там апынецца на трыбуны гэта лайно не патрапіць...
.
Па думках многіх гульня і сустрэча пераўтворыцца ў братаньне яшчэ да пачатку гульні. І акцыя "Мы з табой адной крыві" яшчэ адна праява гэтага братаньня. Й што добра братаньня не за пляшкай, а за агульнай справай. Важнай справай.
.
Братэрства гэта ўзьнікла ня толькі ў час нападу масковіі на Крым і ўсход Ўкраіны. Братэрскія зносіны былі не эфемернымі яшчэ на пачатку незалежнасьці Беларусі, калі незалежнасьць пачала станавіцца эфемернай...
Менавіта тады ў Беларусь прыязджалі нешматлікікія, але рашучанастроенныя хлопцы ў Ўкраіны. Яны ўдзельнічалі ў многіх джмантрацыях ў сярэдзіне дзевяностых. Іх ўдзел некаторыя лічылі неадназначным, накаторыя лічылі адназначна шкодным. Лічылі патрэбным перамагаць мірным шляхам.
Як перамог Майдан ва Ўкраіне.

(ня будзем зараз пра тое,
што гэтая перамога толькі адна з тых,
якія яшчэ траба атрымацт і ўтрымаць).

Майдан перамог мірна.
Але калі б не было тых загартаваных людзей, гатовых да перамогі.
Ці змог бы перамагчы Майдан?

.
Заўтра будзе братаньне...
Братаньне тых хто перамагае.
І тых, хто даўно не перамагаў...
Тых, хто свой не ў Беларусі, а ўгасьцях. Няхай сабе і ў братоў.
Яны вернуцца дахаты з чым? Якімі?
Вернуцца ў краіну...
Але для большасьці Краіны няма...
.
http://tinyurl.com/nhzn3o5
.