Навагодні агляд бягучых падзей

Day 3,327, 04:24 Published in Belarus North Macedonia by P3rsian.ImmOrtal



Музычны фон:


На гэтым тыдні газэта The BelaMail назьбірала 1000 падпісчыкаў, а гэта значыць, што нарэшце здабыты медаль Медыямагната! Ў!

З гэтай нагоды, першым 25 гульцам, якія пакінуць камэнтар нулявога ўзроўню пад гэтым артыкулам, будзе адпраўлена на сховішча 1000 хп 50 q7 ежы.

Хачу падзякваць усіх гульцоў за дапамогу ў атрыманьні медалю і асобна
падзякваць Michal Czorny і pan Lisowski за інфармацыйную падтрымку. Падзякі ўжо адпраўлены на іх сховішча 🙂




Набліжаецца Новы Год. І даволі цікава будзе падлічыць вынікі леташняга году, агучыць пляны і пажаданьні на год новы, акрэсьліць праблемы, што мусяць быць вырашаны.

Па камэнтары я зьвярнуўся да нашага еЎраду.

На пытаньні пра зьнешнюю палітыку еБеларусі адказвае наш прэзыдэнт-дыктатар pan Lisowski.

The BelaMail: Вітаю) Якія праблемы еБеларусі застануцца з намі ў новым годзе?
pan Lisowski: Дзень добры! Наш глабальны інтарэс палягае ў тым, каб не дапусьціць выцісканьня краіны ў маргінальны блок недадзяржаваў, пазбаўленых прыстойных вайсковых пагадненьняў і не разглядаемых буйнымі геапалітычнымі гульцамі як самастойныя адзінкі. Драбнейшы, але моцна павязаны з вышэй пазначаным, інтарэс застаецца ва ўтрыманьні людзей у гульні і заахвочваньні далучэньня новых. Шчыра кажучы, калі па першым пункце мы, то бок беларускі ўрад, больш-менш даем рады, то з другім усё кепска. Сувымерныя рэальнай Беларусі краіны кіруюць лёсам е-сьвету, чаго нельга сказаць пра нас, але гэта, мусіць, той выпадак, калі важны зусім не памер. Магчыма, нехта зь беларусаў баіцца любога сымулятара з адзнакай “палітычны”, нехта спрабуе гуляць спантанна, не ўсьведамляючы стратэгічны тып гульні, і не разумеючы прычынаў далейшых наступстваў, а прычынаў гэтых мноства.

The BelaMail: Ці ўдалося штосьці вырашыць за гэты год?
pan Lisowski: Беларусь па-ранейшаму на мапе, вядзе трэніравальныя, а не абарончыя войны, дзякуючы чаму мае магчымасьць назапашваць, а не марнаваць грошы. Ва ўладзе самі беларусы, нашая палітыка відавочная і прадказальная для суседзяў. Арэндныя плацяжы стабільныя, румынскі шчыт на поўначы і ўсходзе трывалы. Спробы ТОшнікаў хоць неяк нашкодзіць краіне і зьмяніць існы расклад падсякаюцца яшчэ на моманце ўзьлёту. Гэтаму, уласна, паспрыяла страта цікаўнасьці і далейшы адыход часткі інтэрнацыянальнай гоп-брыгады ад актыўных дзеяньняў, а таксама бан, які адхапіў актыўны памагаты ТОшнікаў Грамадзянін з Воршы з паўгады назад. Да таго ж наш сумнавядомы батавод Ромка пасьля шматразовага кармленьня струкамі цяпер спрабуе сябе ў ролі ўкраінскага гульца, дзеля чаго выклянчыў тамтэйшы акаўнт. Аднак, мімікрыя адбываецца ня надта ўдала, бо мярзотны характар усё адно выкрывае сапраўдную пысу.

The BelaMail: Што можаш сказаць пра зьнешнюю палітыку ў новым годзе? Ці чакаць грамадзянам каардынальныя зьмены ў зьнешняй палітыке?
pan Lisowski: Народзец можа быць упэўнены, што мы зробім усё належнае, каб ня пераўтварыцца ў рэпаўскае Самалі, таму любыя выкрутасы магчымыя: гдзе-та ўкрадзём, гдзе-та адкапаем. Калі на выбар прапануюцца два вядомых крэслы, то зробім такі шпагат - ажно ван Дам пазайздросьціць, што не нарадзіўся з бульбінай у роце. Але безумоўна, легендарная “сотня пачаткоўцаў” значна спрасьціла бы задачу ўтрыманьня нацыянальнага сьцяга на недасягальнай для ворагаў вышыні. Зрэшты, марыць ня шкодна.

The BelaMail: На тваю асабістую думку, ці магло б паўплываць сяброўства ў якім-небудзь Альянсе на павышэньне фану для гульцоў?
pan Lisowski: Толькі на кароткачасовы фан, як у сьвежым выпадку з Вугоршчынай. Гэткі фан-хуткастрэл, як кулю каля вуха, нават ня ўсе беларускія туклікеры пасьпеюць заўважыць. Цымус у тым, што сяброўства ў годным альянсе абавязковым чынам будзе мець на ўвазе распачынаньне актыўных баявых дзеяньняў, да чаго мы не гатовыя - проста зірніце на тыднёвы дамаг краіны. Таму ўдаваць зь сябе ўпоркаў, каб потым поўзаць на каленях і выпрошваць свае рэгіёны ўзад ня надта карціць.

The BelaMail: Якая падзея для еБеларусі, на тваю думку, была самай іскравай у гэтым годзе?
pan Lisowski: Асабіста для мяне гэта быў той момант, калі я ўсьвядоміў, што наш дамаг, які мы ўлетку накіроўвалі на падтрымку Летуве ў вайне з латышскімі пеўнікамі, хаўрусьнікі конегаловых пачалі дрэйніць у беларуска-чэшскай трэніравальнай вайне. Гэта было, безумоўна, прыемнае міжнароднае прызнаньне.

The BelaMail: Твае пажаданьні грамадзянам еБеларусі на Новы Год 🙂
pan Lisowski: Вайна не прайграная, пакуль застаецца хоць адзін баец. Зычу ўсім беларусам вартых памяці перамогаў!

The BelaMail: Дзякуй табе за твой час і цікавыя адказы 🙂
pan Lisowski: Дзякую і табе, Стасе. Хай шчасьціць!


На пытаньні пра наш удзел ці няўдзел у альянсах, перспектывах удзелу і далучэньня адказвае МЗС еБеларусі Kobby 88.

The BelaMail: Чаму еБеларусь не ўваходзіць ні ў адзін з Альянсаў?
Kobby 88: Відавочна таму, што Беларусь сёння не ставіць мэтай ўступленне ў якісці альянс. І наш паважаны Высшы Гасударсцьвенны Сельсавет у поўным складзе згодны з гэтым.

The BelaMail: Ці выгадна было б еБеларусі далучыцца да якога-небудзь Альянсу?
Kobby 88: Зразумела, заўсёды выгадна быць на баку моцных. Заўсёды прыемна быць па адзін бок з сябрамі. Але так не заўсёды атрымліваецца. У нас такая сітуацыя, што мы маем сяброў і сярод Астэрыі-Пра-Астэрыі, і сяброў сярод іх супернікаў з Сіндыката і Адрыятыкі. У цэлым, паўтаруся, уступленне ў альянс Беларусі непатрэбна. Наш сёняшні стан астаўляе нам прастору для манеўра. Але ёсць рэчы, якія замінаюць нашаму манеўру. Вось паглядзіце на ТВ з Польшчай. Яна нам патрэбная як важны рэсурс, зарабляем грошы, медалі. А з другога боку гэтая вайна перашкаджае нам мець некалькі сур’ёзных МПП з сур’ёзнымі краінамі. І знаходзіць нейкі баланс становіцца не такой простай задачай, але спраўляемся пакуль што. Дзякуй Богу, аналітычныя здольнасці Добрых Гульцоў на належным узроўні.

The BelaMail: А навогул, што думаеш пра сусьветныя Альянсы і ці зьменіцца што-нубдзь у еСьвеце у новым годзе ў лепшы бок?
Kobby 88: Альянсы зараз адыгрываюць не такую значную ролю, як гэта было яшчэ гады два таму. А існаванне такога альянса, як Пасіфіка, увогуле дыскрэдытуе ідэю неабходнасці альянсаў. Я увогуле не разумею сэнса яго існавання. Ён не дапамагае сваім хаўрусьнікам, не абараняе іх. Я ўжо не кажу пра ўнутранную кухню. За апошні год на маіх вачах удзельнікаў Пасіфікі некалькі разоў мачалі ў чан з лайном, а ім хоць бы што! Абцерліся і “вы даже не представляете, скольким странам мы отказываем в приеме каждый месяц!” (камент з расейскага артыкула).
Астэрыя малайцы, ну і румыны ў прыватнасці. Яны назбіралі столькі бабла, што цяпер могуць фаніцца і ваяваць з паловай света! Аднак ім трэба памятаць, што ўсё можа змяніцца. За час, што я гуляю, выпільвалі ўсе краіны. Непераможных тут няма. Сіндыкат таксама адзначу. Яны, вядома, слабейшыя. Але яны адзіныя, хто пастаянна вядзе сапраўдныя войны, яны выдаткоўваюць кучу грошай. Толькі з-за іх актыўнасці яшчэ і ёсць цікавыя бітвы ў гульні. Пасіфіка пакуль здольна распіліць толькі Брытанію. У два струка. І то з трэцяга падыхода.
Ці зменіцца што да лепшага? “Ну что ж, посмотрим! Нет, нет и нет!!!” На самой справе цяжка сказаць. Хацелася б верыць. Калі ў Пасіфікі з’явацца сталёвыя яйкі, гульня можа стаць шмат цікавейшай.

The BelaMail: Як лічаш, якая падзея была самай адметнай у гэтым годзе для еБеларусі?
Kobby 88: Паспяхова змагаліся з ТО. Неблага паваявалі за Літву супраць Латвіі. Назбіралі кучу грошай. Яшчэ мне вельмі прыемна, што з’явілася некалькі новых і старых гульцоў, якія любяць і здольны танкаваць. Больш гульцоў набываюць пакі.

The BelaMail: Пажадаеш што небудзь гульцам еБеларусі на Новы Год? 🙂
Kobby 88: Make Belarus great again!

The BelaMail: Дзякуй табе вялікі за адказы і цікавыя думкі)
Kobby 88: Дзякуй за пытанні! Спадзяюся, не апошні артыкул. Ды і фармат такі мне падабаецца!


Пра абароназдольнасьць нашае краіны мы пагутарылі з Міністрам Абароны еБеларусі Pan Alies Bu



The BelaMail: Прывітаньне) Сёлета былі распачаты авіябітвы. Наколькі важна, з стратэгічнай кропкі гледжаньня, перамагаць у гэтых бітвах падчас рэальных войнаў і што нам патрэбна для перамог?
Pan Alies Bu: Вітанкі. Стратэгічна, каб было шмат актыўных гульцоў. Авіябітвы даюць адразу 22 балы выйграўшаму боку і 0 прайграўшаму, таму гэта можа вырашыць сыход бітвы, але і астатнія раўнды не менш важныя. Пажадана, каб кожны актыўны гулец набіў 600к авіярангу, гэта будзе даваць каля 80 адзінак дамагу за 1 хіт і тады 10-15 гульцоў змогуць выцягнуць авіяраўнд і набіць сумесна каля 2кк дамагу. Дзякуючы Сельскагасударсцьвеннаму камітэту падзіржанія стабільнасьці і зімовага піва - сапраўдных войн у нас няма, сядзім роўна на дупе і па-дзэнбульбаўскі пазіраем на астатні еСьвет.

The BelaMail: А што ты парадзіш: набіваць авіяранг ці працягваць набіваць вайскавы?
Pan Alies Bu: Дзякуючы ўвядзеньню авіябітваў я застаюся актыўным удзельнікам вайсковага жыцьця, на працы было б цяжка сачыць каб узяць за дзень 6 БХ, хаця па званьню і моцы для мяне гэта не праблема. Таму асабіста для мяне адно СХ за 30 голд на дзень гэта выратаваньне. Я выйшаў на гульню бяз даната РЛ грошай, 900 голд, заробленых за трыдцаць дзён, хапае якраз на 2 пака. Кожны павінен сам вырашыць, што яму выгадней рабіць. Гульцам, якія вырашаць рушыць дарогай авіяібітваў, раю набыць ак ад 200 узроўня. Вырашыцца праблема дармавых трэніровак (зарабляеце 53 голд на месяц) і атрымоўваеце дадатковыя энэргацэнтры. Калі я ўключаю домікі у мяне поўнае ХП атрымоўваецца 7260 адзінак, зразумела гульцу з Д1 цяжка будзе са мной канкураваць, калі ён канешне не купляе ўсе пакі і яшчэ купляе за ойры батоны. Пры жаданьні набыць такі акаўнт можаце зьвяртацца да Камітэта СГС.

The BelaMail: Як лічаш, ці варта еБеларусі імкнуцца далучыцца да якога-небудзь Альянса?
Pan Alies Bu: еБеларусі лепей падтрымліваць стасункі з асобнымі краінамі і балансаваць на супрацьстаяньні моцных краін. Здаецца пакуль гэта атрымоўваецца.

The BelaMail: Якая самая запамінальная падзея для еБеларусі, па твойму, была ў гэтым годзе?
Pan Alies Bu: Падзей было шмат, гэта і екатаньне шпротаў, калі наш дамаг вырашаў у бітвах за Летуву і незвычайныя надоі, што дазволілі выйсьці на прафіцыт бюджэту. Добрая і доўгая была ТВ з чэхамі, што дазваляла зарабляць БХ і набіваць рангі. Яшчэ Камітэт СГС пераехаў са скайп-чата ў чат Тэлеграм. Калі хто заўважыў, то актыўных скайп-чатаў у еБеларусі зараз няма.

The BelaMail: Што ты пажадаеш есуайчыньнікам на Новы Год?
Pan Alies Bu: Шукайце новае, спрабуйце, вывучайце новае, вандруйце, будзьце актыўнымі і тады ў вас будзе добры настрой. А калі вы гэта зробіце на беразе мора недзе ў Гішпаніі з прыемным чалавекам і бутэлькай добрага віна зусім будзе выдатна.

The BelaMail: Дзякуй табе вялікі за адказы і парады!)
Pan Alies Bu: І табе дзякуй за працу.


Ну а ад сябе хачу павіншаваць усіх з Новым Годам і Калядамі!

Гуляйце актыўна і добра! Бо тых, хто нядобра сябе паводзіць увесь год...

За дрэнныя паводзіны...

І не пакідайма еБеларусі нашай роднай, каб не памерла! Ў!

Усім прыемнай снягуркі на Новы Год 😉