[іВМ] Аб некаторых зьменах
jumpuphide
שלום גברים
Шалом, спадарства
Доўга марудзіць ня буду.
Акрамя бясплатнай 10-дзённай вандроўкі ў Ізраіль (https://en.wikipedia.org/wiki/Birthright_Israel) ёсьць яшчэ такая штука, як Маса - https://en.wikipedia.org/wiki/Masa_Israel_Journey
Такім чынам, праз 2 тыдні я еду ў Маскву, адтуль лячу ў Тэль-Авіў, адкуль паеду да Хайфы. Падвучуся трохі там у мясцовай шарашцы, Тэхніён называецца (ці Тэхніон, дакладна ня ведаю, у беларускай Вікіпэдыі няма артыкула аб ім).
І вось нядаўна зайшоў я сюды, і падумаў, што было б даволі някепска крыху ўліцца ў ізраільскае жыцьцё загадзя, яшчэ да прылёту. І вырашыў зьмяніць гульнявае грамадзянства на ізраільскае - каб прэсу чытаць, з тамтэйшымі хлопцамі закантачыць (а тое ў Магілёве гульцоў няма, а так глядзіш, мо ў Хайфе будуць), іўрыт папрактыкаваць.
Грамадзянства атрымаў за 2 дні без праблемаў. Вось так выглядае сайдбар з кашэрнымі сьцягамі:
Тут можна заўважыць памылку: NIS - гэта старая назва шэкеля, зараз у сьвеце карыстаюцца скарачэньнем ILS, тут напісана падрабязьней.
Пакуль што прайшло як пяць дзён, але нейкія ўраджаньні ўжо ёсьць:
- У нацыянальным рэйтынгу Беларусі я знаходзіўся недзе на 185 мейсцы.
У Ізраіле апынуўся на 85 мейсцы.
Пяць дзён патуклікаў - ужо на 83 мейсцы.
Да й згодна статыстыцы актыўных гульцоў у Ізраіле менш:
Можа гэта я так падлавіў таймінг, але ў прэсе таксама пакуль цішыня.
То бок, калі вы лічыце, што ў Беларусі гульнявая пустэча - ну, гледзячы з чым параўноўваць.
- Заўважыў нейкую лухту з рэйтынгамі краін. Вось тут напісана, што
На старонцы Беларусі напісана 42. Але калі прайсьці па гэтым спасылкам на старонку рэйтынга краін, можна ўбачыць, што яны адсартаваны згодна парамэтра Country Power:
- Падаткі ніжэй, 2% супраць беларускіх 5%. Дробязь, а прыемна.
- Грамадзяне Ізраіля карыстаюцца Discord для сувязі. Кросплятформавая аплікацыя, даволі прыемная.
- Цікава, што з грамадзян і-Ізраіля зусім няшмат грамадзян РЛ Ізраіля. Прэзыдэнт, напрыклад. Адсюль - значна ніжэйшы адсотак артыкулаў у прэсе на іўрыце, чым я чакаў.
- Да кучы можна зірнуць на топ-5 гульцоў:
На глебе таго што я толькі зьмяніў грамадзянства і маю кантакты з беларускім урадам мне прапанавалі пасаду амбасадора Ізраіля ў Беларусі. Мне даспадобы, але спачатку хацелася б яшчэ троху паазірацца, разабрацца з партыямі і ваеннымі атрадамі.
Таму, хлопцы, не сьпяшайцеся выкідваць мяне з усіх чацікаў))0)
Comments
малюнкаў не бачу
Што за халера, Лайтшот дурыць галаву
а спасылкі на вікіпедыю бачыш?)
V
Ў
шалом
Ў
Вай-вэй, шо ты робіш, такі працягвай...
Ў! Добры артыкул
Шабат шалом!
м
МазельтоЎ!
Добра мець сувязі з замежжам, асабліва калі гэтае замежжа Ізгаіль)
Неблага таксама мець месца, куды можна навастрыць лыжы. Зараз нават у армян ё свая краіна. Адны беларусы жывуць без радзімы й няма куды нам вяртацца, бо хата наша спаленая і гняздо раскіданае( Як я разумею зараз тое, пра што пісаў Купала й што ён адчуваў... але ежадзённую троххвілінку ныцьця можна лічыць на гэтым скончанай
v
шалом алейхом усім жыдарэпцілойдам