Вугорцы і выбары.

Day 2,681, 14:06 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, панства!

Музычны фон - Dakh Daughters Band. Моє море

15 сакавіка - Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1848—1849 гг. у Вугоршчыне. Менавіта 15 сакавіка і хацелі вугорцы нам “дапамагчы” вызваліўшы Віцебскую вобласьць з пад “прыгнёту” румынаў. Хто не ведае, рабілася гэта каб зрабіць праход латышам на Менск і каб засталіся мы без ніводнага рэгіёна.





Так як Вугоршчына мне не чужая краіна, бо атрымалася там пабываць, крыху пра рэальную краіну.

Радзімай паўкачавых плямёнаў мадзьяраў, роднасных сучасным ханты й мансі, былі стэпы Перадуральля (прыкладна ў раёне сучаснай Башкірыі), адкуль яны праз Прыазоўе і Прычарнамор'е перасяліліся ў Эўропу, заняўшы ў канцы IX стагодзьдзя Сярэдняе Падунаўе. У 896 г. на чале з князем Арпадам сем качавых плямёнаў вугорцаў захопліваюць землі.
Плошча герояў у Будапэшце – пабудавана да 1000 годзя захопу зямель і зьмяшчае скульптуры тых жа 7 правадыроў плямён, каралёў і выбітных асоб Вугоршчыны. У дзень адкрыцьця плошча зьмясьціла каля 50к гасцей. (Можа калі-небудзь і ў нас плошча перамогі стане плошчай герояў, з скульптурамі Вітаўта, Альгерда, Сапегам, Астрожскім, Радзівіламі…)

Будынак парлямэнта — самы вялікі ў Вугоршчыне; у ім 691 памяшканне, 29 усходаў і 10 панадворкаў. Будынак планавалася ўзвесці да сьвяткавання 1000-годдзя здабыцця вугорцамі радзімы ў 1896 годзе, аднак да гэтага часу атрымаўся пабудаваць толькі цэнтральную купальную залю. Вышыня цэнтральнага купала складае 27 м, дыяметр купала - 20 м. У флігелях, размешчаных па абодва бакі ад купала, знаходзяцца залі паседжанняў парлямэнта (раней парлямэнт Вугоршчыны быў двухпалатным). У наш час другая заля паседжанняў выкарыстоўваецца для правядзення канферэнцый. Фасад упрыгожваюць статуі правіцеляў Вугоршчыны і Трансільваніі. Інтэр'еры пышна дэкараваны на сярэднявечны манер звыкарыстаннем мазаістых пано, вітражоў і пазалоты.






У 1873 г. гарады Буда, Пэшт і Абуда (новая Буда) аб’ядноўваюцца ў Будапэшт. Пешт размешчаны на ўсходнім боку ракі Дунай і цалкам раўнінны, Буда і Абуда, займаюць заходні гарысты бераг Дуная. Праз тое, што ў Будзе знаходзілася рэзыдэнцыя вугорскіх каралёў і пабудаваны каралеўскі замак, жытло лічыцца больш прэстыжным. Таму калі пытаюцца ў жыхароў дзе хто жыве, жыхар Пешта адказвае: - у Будапешце, а жыхар Буды: - у Будзе  (У нас, напэўна, прэстыжна у Драздах)




Сяреднявечны дом, з аўтэнтычнай афарбоўкай, якая адкрылася пад шматлікімі пластамі фарбы пад час рэканструкцыі.



Здымак тэатра ў якім прайшла адна з першых п’ес на вугорскай мове. Да канца 19 ст. афіцыйнай мовай лічылася лацінская. Арыстакратыя, што карысталася раней лацінскай мовай, у эпоху Марыі-Тэрэзіі пісала і казала вылучна па-нямецку і па-французску. Сярэдняе дваранства засталося верным лацінскай мове. Вугорская ж мова лічылася нават самімі вугорцамі нікчэмнай мужыцкай мовай, якая мала прыдатная для выразу думак і пачуццяў культурных людзей.



Пра нашу мову і Купалаўскі тэатр

Палац прэзыдэнта сьціплы, бо Вугоршчына парляменцкая рэспубліка.







Фантан убудаваны ў сьцяну аднаго з будынкаў замка.





У 1576 годзе трансыльванскі князь Стэфан Баторы быў абраны польскім каралём і вялікім князем літоўскім. Праведзеныя ім дзяржаўныя і ваенныя рэформы дазволілі давесьці да перамогі Інфлянцкую вайну 1558—1582 гадоў. Вугорскі культурны ўплыў на ВКЛ пры Баторыі дасягнуў найвышэйшага ўзроўню: канчаткова аформіўся нацыянальны шляхецкі строй адзеньня (Кунтушовы строй), вугорская пяхота стала ўзорам для фармаваньня пяхотных аддзелаў войска ВКЛ (Гайдукі). Каспар Бекеш гуртаваў вакол сябе антытрынітарыяў ВКЛ. Значная частка вугорцаў з войска Баторыя засталася ў ВКЛ і ўлілася ў склад літоўскага (беларускага) народа.




Выдатны рэстаран са швэдскім сталом, дзе зробяць хутка грыль з аляніны з разнастайнага мяса ды марскіх далікатэсаў. Сухое белае і чырвонае віно, піва, разнастайныя супы. (Да дысэрта і садавіны справа не дайшла) І гэта ўсё ўсяго за 1,5 рэпаўскіх пака. Я быў шакаваны.
Вельмі папулярная садавіна, асабліва цыбуля, безь якой немагчыма ўявіць амаль ніводную вугорскую страву, часнок,памідоры, бульба, салодкі перац — папрыка, якую вугорцы ўвялі ў эўрапейскую кухню. Шчодра ўжываюцца спэцыі. З сушаных здробненых стручкоў папрыкі вырабляюць адмысловы чырвоны парашок, які надае вугорскім стравам востры смак і спэцыфічны водар. Вугорцы па-майстэрску гатуюць рачную рыбу. Многія вугорскія стравы (гуляш,папрыкаш) даўно атрымалі інтэрнацыянальную вядомасьць, хаця часам замежныя інтэрпрэтацыі вугорскіх страваў моцна адрозьніваюцца ад арыгіналаў.
У Беларусі вугорскі культурны ўплыў у Сярэднявеччы адчуваўся значна больш, чым цяпер, дасягнуўшы максымуму пры Стэфане Баторыі, які значную частку свайго праўленьня правёў у Беларусі (памёр у Горадні). Многія жаўнеры зь яго 40-тысячнага вугорскага войска аселі ў Беларусі, паступова асіміляваўшыся. У вугорцаў добра разьвітая культура вінаробства, на працягу многіх стагодзьдзяў вугорскае віно, асабліва такай, было ўлюбёным напоем шляхты Рэчы Паспалітай.



Метро часам выходзіць на паверхню.



Замак Буда і парлямэнт у вечары.










Чырвоны перац вугорцы кладуць амаль ва ўсе стравы, магчыма таму вугорцы застаюцца вельмі статнай нацыяй.









Пасьля з’яўленьня таннай фарбы індыго, пачынаецца вытворчасьць, пры дапамозе адбіткаў, паўсядзённай народнай адзежы.




Капелюшы з грыба чага, расказвалі ўсім, што калі насіць такі капялюш, то ў лысых пачынаюць расьці валасы. Шмат турыстаў павялося. 



Тэрмальны комплекс Сечані з'яўляецца самым вялікім у Еўропе. У наш час купальню забяспечвае вадой крыніца Св. Іштвана, прасвідраваная ў 1938 годзе. Лекавая вада, якая паднімаецца з глыбіні 1256 метраў, мае тэмпературу 77 градусаў паЦэльсіі. Гэта самая гарачая крыніца ў Еўропе. Крыніца штодня дае 6000 кубаметраў вады, што цалкам дастатковае для працы некалькіх купальняў.



Нейкі перфомэнс каля Сабора і сам Сабор.





Чыгуначны вакзал.



Заўтра выбары. Правы Альянс - партыя справы. Грамада правых патрыётаў, верных Нацыі да скону.