Выбары ў кангрэс.

Day 2,648, 11:42 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, панства!

Музычны фон - Dzieciuki - Сумнае рэгі

Выбары ў кангрэс павінны адбыцца, з румынамі ёсьць дамова пра здачу ў арэнду Горадні (пакуль толькі на словах). Нам застанецца адзін рэгіён - Менск, які мы павінны будзем забраць праз РВ.



Нагадваю ўсім гульцам, што прыйшоў час вылучацца ў кангрэс, каб не атрымалася такая ж сітуацыя, як на мінулых выбарах. Калі ў кангрэс маглі трапіць шпіёны, праз кароткі спіс кандыдатаў.
Некаторыя моманты аб выбарах у кангрэс. Для таго каб стаць кандыдатам, неабходна мець па крайняй меры 100 ачкоў вопыту. Вылучацца трэба з рэгіёнаў, якія гарантавана не будуць захопленыя іншай дзяржавай да 25 дня, бо інакш кандыдатура зьнікае са спіса. Вылучацца можна з любога рэгіёна любой краіны. Паміж 16 і 23 днём кожнага месяца вы можаце зайсці на старонку вашай партыі, дзе ў раздзеле “Кангрэс” – націснуць на кнопку “Балатавацца ў кангрэс”.



Падрабязьней пра выбары ў кангрэс можна прачытаць тут, тут і тут.