Апошнія падзеі

Day 2,640, 12:56 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, панства!

Музычны фон - Irdorath - Ad Astra

У еБеларусі зацішша, скончыліся войны за рэсурсы і ваяваць нам няма з кім, не ўлічваючы паўстаньняў супраць летувісаў ды румынаў. Апошнее паўстаньне ў Менску паднялі палякі, каб адцягнуць дамаг з прамой бітвы Польшча-Летува. Як вы ведаеце з дапамогай РУТ, СО і хаўрусьнікаў Летува перамагла, але вайна не скончылася. Палякам патрэбны рэсурсы не гледзячы ні на што (Летува ўвесь час была адданым хаўрусьнікам Польшчы і падтрымлівала яе пад час апошняга папіла Астэрыяй). Людзі гінуць за метал, а краіны рэпкі за пікселі.
У чатах часта пытаюцца чаму летувісы знаходзяцца ў Менску і чаму мы за іх б’ём? Летувісы зараз адны з нашых асноўных хаўрусьнікаў, дзякуючы ім мы далучыліся да РУТ і атрымалі 2 рэгіёна і кангрэс. Адзін рэгіён мы аддалі ім у якасьці ўдзячнасьці, але гэта не значыць, што яны акупанты, пры першым патрабаваньні гэты рэгіён вернуць нам.



Дарэчы яны вярнулі нам падаткі за тыдзень, вось іх закон. http://www.erepublik.com/en/main/law/Lithuania/155293
Цяпер пра арэнду нашых рэгіёнаў Румыніяй, адразу скажу што ім трэба было толькі 2 рэгіёна, але па нашай просьбе яны забралі 4 рэгіёна, гэта зроблена наўмысна ў стратэгічных мэтах (пра якія не магу пісаць адкрыта). Каму здаецца што 20к грошай за 2 рэгіёна ў месяц гэта мала, прапаную дамовіцца са шпротамі ці палякамі ў наступны тэрмін.
Адбылося павілічэньне падаткаў на імпарт
http://www.erepublik.com/en/main/law/Belarus/155282
http://www.erepublik.com/en/main/law/Belarus/155281
Атрыманы першыя грошы ад Румыніі – вяртаньне падаткаў. Грошы залічыў у скарбніцу.



Усяго прынята ад мінулага Урада



Пачынаю ствараць бібліятэку пачаткоўца, калі ласка, у каго ёсьць карысныя спасылкі на гайды артыкулы, сайты, што дапамагаюць гуляць у рэпцы, усё што можа спатрэбіцца пачаткоўцу і не толькі пачаткоўцу, пішыце ў каментах. Даслаўшых, карысныя спасылкі, чакаюць танкі .

Вось некаторыя прыклады спасылак.

www.erepublik.com/en/article/-mindem-2-635--2494924/1/20
http://www.erepublikanalyzer.com/

Не чакайце, калі вам зробяць фан у гульні - рабіце яго самі.