Перадвыбарчы артыкул
Jaska Gaspadar
Вітаю, панства!
Музычны фон - Лютавер'е - Падай, Ярыла
Спачатку да склада Ураду:
Прэм'ер-міністр - Kamaedzitca
Міністр абароны - Kobby88
Намесьнік міністра абароны - Vital375
Міністр замежных спраў - Jan Karal Chadkievicz
Намесьнік міністра замежных спраў - Mikita22
Намесьнік міністра замежных спраў - Pan Jaugien
Губернатар (ён жа мінстр фінансаў) - Sir Sixpence
Міністр адукацыі - Kiryl Z Mensku
Намесьнік міністра адукацыі - Military Jane
Падчас працы магчымыя зьмены, бо не ўсе гатовы працаваць поўны тэрмін ці ў поўную моц. Калі хтосьці, акрамя загаданых вышэй асобаў, таксама жадае працаваць ва Урадзе, ці ў яго ёсьць ідэі і ён хоча нешта зьмяніць у еБеларусі - не саромейцеся, пішыце мне лісты. Да таго ж, як заўжды, краіне патрабуюцца амбасадары.
Знешняя палітыка.
Працягваем знаходзіцца ў альянсе ROOT, усталёўваем кантакты з краінамі, добразычлівымі да нашага альянсу. Асабліва плённа павінны працаваць з Летувой, Украінай і Грузыяй. Летува пакуль застанецца ў Менску, магчыма гэта будзе іх адзіны рэгіён.
Пагроза існуе ад наступных краін:
Румынія, але з ёй ідуць перамовы і яны гатовыя арандаваць нашыя рэгіёны;
Вугоршчына, пакуль невядомыя яе мэты, аднак яе інтарэсы на нашыя рэсурсы супадаюць з інтарэсамі румынаў, таму будзем спадзявацца, што вугорцаў на нашых землях не будзе;
Польшча, пасьля агрэсіі, праяўленай да Летувы, фактычна стала ворагам ROOT і чакаць ад яе можна чаго заўгодна;
Латвія, калі будзе існаваць мяжа з гэтай краінай-вытворцам шпротаў, то на 99% гарантаваная вайна.
Вайсковая справа.
Пад маім кіраўніцтвам будзе створаны добраахвотніцкі атрад “Пагоня”. Мэта стварэньня - крышталізацыя суполкі найбольш моцных і актыўных беларускіх ваяроў, здольных да неадкладнага рэагаваньня ў вайсковых апэрацыях краіны. Для таго, каб стаць байцом атраду “Пагоня” вам ня трэба сыходзіць з тых атрадаў, сябрамі якіх вы з’яўляецеся зараз. Дастаткова заявіць, што вы гатовыя прыняць на сябе адказнасьць за лёс еБеларусі і здольныя даказаць гэта са зброяй у руках. “Пагоня” - гэта сілы хуткага рэагаваньня, якія будуць цалкам забяспечвацца за кошт саміх добраахвотнікаў і камандзіраў атраду. Пад “Пагоню” будзе адноўлены скайп-чат Міністэрства абароны, куды я дадам тых камандзіраў вайсковых атрадаў і іх байцоў, што выкажуць гатоўнасьць да ўдзелу ў праекце.
Унутраная палітыка.
Кантроль над аматарамі іхтыяфаўны Балтыйскага мора на чарговых выбарах старшыняў партыяў. Стварэньне службы бясьпекі еБеларусі (СББ) і выпуск артыкулаў з параметрычнымі дадзенымі шпіёнаў.
Магчымае павелічэньне падаткаў на патрэбы дзяржавы, калі будзе ўзгодненая дамова з Румыніяй аб іх вяртаньні з акупаваных рэгіёнаў.
Думкі.
Я не абяцаю вам манну нябёсную альбо імклівае паляпшэньне становішча краіны. Трэба разумець, што не могуць 2,5 чалавекі працаваць за ўсіх. Далёка хадзіць не трэба - агульны дамаг Беларусі на мінулым тыдні склаў 6ккк, у той час як дамаг Латвіі - 27ккк. Яшчэ год таму розьніца была ў 2-2,5 разы, а цяпер лічбы значна больш красамоўныя. Шмат гульцоў з Д4 перайшлі ў туклік і амаль не б’юць, а новае пакаленьне яшчэ не дарасло да высокага ўзроўню моцы.
Таму задача стаіць простая: дасягнуць для пачатку 10ккк дамагу на тыдзень. Бо наш узровень на сёньняшні дзень - гэта такія краіны, як Данія, Ізраіль, Чэхія і зусім нядаўна дададзеная адмінамі на мапу Куба. Гэткая ж новасьпечаная Грузыя на галаву апярэджвае нас па дамагу. Як такое магло здарыцца? У Грузыі арганізавана працуе гульнявая супольнасьць, якая шукае і набывае (за рэальныя ці гульнявыя грошы) прапампаваныя акаўнты тых, хто сыходзіць з гульні. Нешта падобнае будзем рабіць і мы, таму, калі ёсьць у каго жаданьне зьмяніць ак, то пішыце мне ў прыват.
Таксама заклікаю ўсіх эмігрантаў вярнуцца на еРадзіму. Зразумейце, што ваш дамаг, нават калі ён будзе 200кк на тыдзень, дужа важны для выжываньня еБеларусі. Узровень дамагу краіны прынцыповы, напрыклад, падчас падпісаньня МPP. Краінам, што знаходзяцца напрыканцы рэйтынгу, вайсковыя пакты складана падпісваць па той простай прычыне, што іх не лічаць годным хаўрусьнікам.
Таксама ў мяне ёсьць ідэя стварыць пару акаўнтаў-фермаў, якія будуць толькі працаваць для паляпшэньня агульнабеларускіх справаў у вайсковым аспекце. Такія акаўнты - пашыраная з’ява ў розных краінах.
Хлопцы і дзяўчаты, я хачу, каб вы, нарэшце, усьвядомілі: калі кожны дадасьць кроплю сваіх намаганьняў, то мора змые ўсіх нашых ворагаў.
Не чакайце, калі вам зробяць фан у гульні - рабіце яго самі.
Comments
Перадвыбарчы артыкул
http://www.erepublik.com/be/article/-1344-2494111/1/20
Да перамогі, браце!
ПоспехаЎ
> аматарамі іхтыяфаўны Балтыйскага мора
ААААААА!!!!!111111
v+s
V+S
V
Вам потрібен бейбі бум!
Ў. Посьпехаў! Спадзяюся, што гэта будзе пачатак абуджэньня еБеларусі!
v
Поспехаў!
Асабліва плённа павінны працаваць з Летувой, Украінай і Грузыяй
+
Міністр абароны - Kobby88
- готов к сотрудниеству.
о7
Нафиг Грузию
Ігорьок одобряє
Ідэі добрыя, спрэчцы няма. Толькі напэўна спазніўся ты з імі мінімум на год. Ну, поспехаў жадаю табе. Калі мая дапамогa спатрэбіцца, калі ласка заўсёды.
што ты прапануеш?
Прапаную ўзяцца сур'ёзна за рэформу МЗС, каб вырашыць самую галоўную і вечную праблему краіны, якая важней, можа быць, чым неабходнасць ББ.
o7
ў
Ў!
Колькі дзен таму Грамадзянін Сімпл выказаў некалькі ідэй наконт ББ і выказаў жаданне папрацаваць МінДэмам. Прапаную ўзяць у каманду. Тым больш, што на працягу доўгага часу ён актыўна прыцягваў гульцоў.
калі ён гэтага па ранейшаму хоча, хай напіша
пинал тебя в скайпе всю неделю
Няхай ББ робiць Шалешка.
значыць не на той пішаш. напішы на "Алесь Бу"
Успехов! Буду голосовать - ЗА тебя!
Ў! музяка - ок.
Добра. Ў!
Читал, нифига не понял, но вотаю!
Это ж язык братского народа, как не понятно?
это визитная карточка альфокса 🙂
Ў! ад былога спявака Лютавер'я)
Ці існуе гэты праект яшчэ?
Iснуе.. запісваюць другі альбом, але не ўсё гладка)
..."акаўнтаў-фермаў"... гэта як?
Гэта як гульня ў вясёлага фермера.
Нічога не зразумеў. Але, калі не памыляюся, нельга маць некалькі акаўнтаў?
мець нельга па правілах больш аднаго. 🙂
ў, поспехаў
У добры шлях!
V значыць Vярнуся)
Ў! Алеся в президенты!!
Ў!
В добрый путь 🙂
У, будет добры Пан в еБелке!
Посьпехаў
V
v
У добры шлях!