[Нацыянальны Фронт] Выбары ў Кангрэс еБеларусі

Day 2,622, 06:52 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вас вітае партыя сапраўдных беларусаў, мовы і ўзаемадапамогі, паважаныя паны ды паненкі!

Учора мы сталі ўдзельнікамі альянсу Root. Гэта важная падзея ў гісторыі еБеларусі. Народ зрабіў свой выбар! А заўтра мы выбіраем Кангрэс, якога ў нас ужо не было два месяцы.

Важна не памыліцца з выбарам! Не галасуйце за партыю "2click 4ever"! У іх маленькі спіс, у якім палова - латышы, якія пры зручным выпадку зноў падкінуць нам свінню. Таксама сярод кандыдатаў ад "тукліка" на першым месцы малдавашка Lintas Bell, які настойліва прапануе нашым партыйцам перайсці ў шэрагі "туклікераў".

Вядома, спадар Lintas Bell зразумеў, што ў нашай партыі яму нічога не свеціць, таму хутка падмітусіўся і перайшоў у шэрагі туклікаючых "туклікераў", дзе ўсе забілі на партыйны спіс, дзе можна будзе лёгка захапіць уладу і прарвацца на вышэйшыя дзярж. пасады.

Таму галасаваць за "туклікераў" нельга ў любым выпадку.


Мы прэзентуем наш партыйны спіс у Кангрэс:
1 ZmicerU
2 Vital375
3 Valdemar Butor
4 Valgorec
5 Jan Karal Chadkievicz
6 Litvins
7 arturovidal33
8 sergfess
9 Konnik Pahoni
10 SergeHEXP
11 Vialon
12 VetSun

Галасуй за Нацыянальны Фронт! Са спадчынай мы крочым наперад, у будучыню!

Прэзідэнт партыі Нацыянальны Фронт
ZmicerU