Чэшска-малдоўскі канфлікт

Day 2,159, 05:06 Published in Belarus Belarus by Mikita22

У Чэхіі з канца апошняга года назіраецца крызіс у галіне алкавытворчасці. Вядомы брэнд "Бэхераўка" ужо не карыстаецца ў спажыўцоў такім попытам як раней. Выхад з сітуацыі чэшскае міністэрства эканомікі бачыць у рэбрэндынге "Бэхераўкі" і стварэнні на яе аснове новага кактэйлю, асноўным кампанентам якога будзе малдоўскі вермут "Букет Малдавіі". З-за гэтага і пачаўся канфлікт.
Сілы ваюючых бокаў прыкладна роўныя. Чэхія займае 49 месца ў сусветным рэйтынге, Малдова - 53. У кожнага з бакоў па 4 хаўрусніка. Таму гэтую вайну можна назваць чэсным двубоем, у якім пераможа мацнейшы. Няглядзячы на тое, што ў Чэхіі больш грамадзян недзе на сотню, пакуль малдоўцы вядуць па заліку, выставіўшы шчыт Ацечыства наперад.
Паколькі чэхі нашыя верныя хаўруснікі, трэба дапамоч ім!