Інтэрв'ю з Фядотам-стральцом , заліхвацкім малайцом

Day 1,992, 10:50 Published in Poland Ukraine by Jaska Gaspadar


Гутарка пойдзе з simplicity.lover прэзідэнтам партыі Narodnaja Hramada


Музычны фон ад simplicity.lover



Alies Bu: Раскажы крыху пра сябе. Як завуць, чым займаешся ў РЖ, хобі, музыка, спорт і г.д.
simplicity.lover: Мяне завуць Жэня, прозвішча Фядотаў. Нарадзіўся і жыву ў Мінску ў Маскоўскім раёне. Мне 16 ну і пакуль вучуся ў гімназіі, заканчваю 10 клас, займаюся каратэ 10 гадоў. Слухаю ролінг стоўнз, боба марлі, нірвану, асдс, макса каржа і іншых... Вельмі люблю спорт, асабліва каратэ, футбол і тэніс)
Alies Bu: Раскажы пра свае дасягненні у кратэ.
simplicity.lover: Прызёр Алімпійскіх гульняў па ўсходніх адзінаборствах УСХОД-ЗАХАД у 2013(Санкт-Пецярбург), 2-х кратны прызёр міжнароднага турніру "Sanker Cup" у 2011 і ў 2012 (праходзіць у Мінску штогод). Прызёр міжнароднага турніру ў горадзе Чарнаўцы (Украіна) "Chernivtsi Open" у 2011 годзе - гэта тройка самых буйных маіх дасягненняў на спаборніцтвах, а так усяго 15 медалькоў 🙂 Ну і я ўладальнік 2 кю (Карычневы) у стылі шыта-рю (ninja)
Alies Bu: Якія прадметы ты любіш у гімназіі, а якія не вельмі і чаму?
simplicity.lover: У гімназіі вучуся ў фізіка-матэматычным класе, ну і мае ўлюбёныя прадметы фізіка, матэматыка (люблю дакладныя навукі з 1 класа) і фізкультура, куды ж без яе, там і ў футбольчык згуляць можна 🙂
Не люблю беларускую і рускую мову, ні калі не даваліся мне гуманітарныя навукі) (nerd)


Вуліца Карла Маркса - мая улюбёная вуліца ў Мінску

Alies Bu: Як трапіў у гульню?
simplicity.lover: Хацеў знайсці якую небудзь гульню пра эканоміку. Доўга гугліў, натыкнуўся на гэту, не знайшоў тут ні якой эканомікі і таму кінуў гуляць, але заходзіў недзе раз на месяц, цікава было паглядзець на карту, вось так аднойчы я зайшоў у студзені і мяне злавіў Аструм, расказаў што тут ды як, я ў ерэпе і застаўся))
Alies Bu: Што цябе ўразіла ў гульні, што спадабалася, што не?
simplicity.lover: Спадабалася віртуальная палітычная арэна, партыі, прэзідэнты і інш. Спачатку не спадабалася адсутнасць эканомікі, бо я шукаў менавіта такую гульню, але зараз як то ўсё адно))


У адной з гэтых вежак я жыву

Alies Bu: Чаму выбраў такі нік і аву?
simplicity.lover: Нік simplicity.lover і маю бягучую аву атрымаў выпадкова, бо спачатку гэты акк быў не мой, але перша-ўладальнік кінуў гуляць і так як ён быў хэмстэрам а я якраз збіраўся ім стаць, мне яго аддалі)
Alies Bu: Чаму вырашыў застацца ў гульне?
simplicity.lover: Застаўся таму што ўжо ўцягнуўся ў гэты ўвесь працэс і цікава стала гуляць)
Alies Bu: Ці дапамагаў табе хто разабрацца з прынцыпамі і сакрэтамі гульні?
simplicity.lover: Шмат каму задаваў пытанні, але больш за ўсё дапамаглі зМенск, Аструм, Грынфокс і ты)))
Alies Bu: Ці можаш ты сябе назваць дасведчаным гульцом?
simplicity.lover: Не, я ж яшчэ прэзідэнтам не быў))
Alies Bu: Ці дапамагаеш каму асвоіцца ў гульне?
simplicity.lover: Так, калі час ёсць, заходжу часам у спіс грамадзянаў еБеларусі, якія анлайн і дапамагаю ім)
Alies Bu: Распавядзі пра МЮ і партыю, дзе ты зараз знаходзішся, што табе там падабаецца і што не?
simplicity.lover: У еГардс трапіў выпадковым тыкам, але не пралічыўся, мне ўсё падабаецца)
Калі я толькі зарэгістраваўся, я трапіў у партыю заТОшаную рускімі, па запрашэнні, як завецца не памятаю, потым я не гуляў, толькі зрэдку заходзіў. Перайшоў у НФ, у ёй знаходзіўся доўга, але потым Аструм стварыў сваю партыю і я пайшоў да яго, у нас было шмат ідэй, якія мы хацелі рэалізаваць, але потым партыю захапіла Лідка і Аструм сышоў. Я ўжо не бачыў сэнсу ў ёй заставацца і зноў перайшоў у НФ.
Недзе праз 2 месяца мне захацелася атрымліваць больш фана ад гэтай гульні, у мяне з'явілася ўласная думка як павінна развівацца еБеларусь і я стаў прэзідэнтам партыі Народная грамада.


Галоўны праспект горада

Alies Bu: Як ты лічыш чаму пайшоў з гульні Аструм, ці ёсць верагоднасць, што ён зараз гуляе пад другім нікам?
simplicity.lover: Да лютаўскіх прэзідэнцкіх выбараў ён быў актыўным гульцом, які хацеў паўплываць на будучыню еБеларусі, але бачна яго вельмі зачапіла, як ён казаў "здрада" многіх чальцоў НФ, калі яны пачалі агітаваць галасаваць за Мітрэйку на выбарах. Ну а захоп яго партыі Лідкай канчаткова дабіў яго. 🙁
Alies Bu: У цябе 45 БХ, раскажы ці ёсць у цябе нейкая тактыка каб узяць БХ?
simplicity.lover: Вельмі дужа дапамагае колькасць моцы, дый сакрэту не якога няма: б'ю ў паўстаннях за слабыя краіны, пажадана што не ўваходзяць не ў якія альянсы і з не вялікай колькасцю МПП
Alies Bu: Раскажы пра свае дзяржпасады, якія займаў ці займаеш.
simplicity.lover: Калі я пачаў гуляць была вялікая праблема звязаная з нястачай грошай, потам ты дапамог мне і ўладкаваў у МЭФ, там я зарабіў пэўную колькасць грошай а потым стаў там і працаваць. Потым я пайшоў у МЗС (дзе я працую і дагэтуль) спачатку быў амбасадарам у Аўстраліі і ва Украіне, а цяпер у Славеніі. Гэтак жа нейкі час працаваў у міністэрстве дэмаграфіі: прыцягваў новых людзей у гульню і дапамагаў пачаткоўцам. На дадзены момант працую толькі ў МЗС, але там надакучыла ўжо працаваць.
Alies Bu: Твае меркаванні наконт знешняй палітыкі.
simplicity.lover: Я за збліжэнне Беларусі з краінамі альянсаў ТВО і АСТ. У выпадку ўступу Беларусі ў АСТ наш дамаг павялічыцца ў некалькі раз. Відавочным прыкладам з'яўляецца Эстонія - невялікая краіна з невялікай колькасцю гульцоў якая наносіцць страты ў 301829690, нароўні ваюе з Фінляндыяй у якой дамаг у 2 разы больш.
Alies Bu: З якімі краінамі ты б хацеў каб сябравала еБеларусь?
simplicity.lover: З краінамі АСТ і ТВО.
Alies Bu: Я ведаю, што ты зрабіў свой маленькі ББ. Раскажы колькі грошай на гэта змарнаваў, колькі у цябе рэфералаў, як працаваў над ББ?
simplicity.lover: Рэальныя грошы не ўкладваў, рэфералаў 77, зарабіў каля 30 голд, гэта маленькае ББ арганізаваў дзякуючы 4 навінам у ВК, дапамог мой сябар Андрусь Цянута, які таксама гуляе ў рэпу.


Нацыянальная бібліятэка

Alies Bu: Як ты мяркуеш, што такое шчасце? І што ёсць шчасце для цябе?
simplicity.lover: Я лічу шчасце - гэта калі ў цябе няма падставы засмучацца, гэта калі ты задаволены тым чым ты валодаеш. Я лічу, я буду шчаслівы калі ўсе мае мары здзейсняцца.
Alies Bu: У чым сэнс жыцця?
simplicity.lover: Я лічу кожны чалавек павінен рэалізаваць сябе ў жыцці.
Alies Bu: Твае пажаданні нашай гульнявай супольнасці.
simplicity.lover: Хлопцы, гэта ўсяго толькі гульня, якая створана для пацехі, правядзення вольнага часу і не трэба так сур'ёзная да яе ставіцца. Забаўляйцеся.
Alies Bu: Раскажы нашым чытачам анекдот.
simplicity.lover: Прыходзіць да Лукашэнкі памагаты і кажа:
- Аляксандр Рыгоравіч, вы нарэшце сталі выязным.
- Так? І куды маё першае падарожжа?
- У Гаагу.