[Nacyjanalny Front] Унутрыпартыйная абстаноўка + НАШ САПРАЎДНЫ КАНДЫДАТ

Day 1,899, 11:54 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Вітаю, шаноўнае спадарства!
Ад імя Рады выратавання Нацыянальнага Фронту хачу распавесці вам, партыйцы, пра становішча ў партыі.


1. Рада
На сённяшні дзень у партыі існуе дзве Рады. Адна Рада была сфарміравана Аструмам з ліку кангрэсмэнаў (якіх ён сам і назначыў), другая Рада выратавання (наша) была сфарміравана партыйным актывам для ратавання партыі ад самавольства Аструма. Яна была сфаміравана пасля адказу Аструма правесці набор у Раду па Палажэнню.
Некаторыя дзеячы аструмскай Рады ўжо вышлі з яе і далучылся да нашай Рады.

2. Кандыдат у Прэзідэнты еБеларусі
Аструм самавольна, без уліку меркаванняў партыйцаў, вылучыў сваю кандыдатуру на пост Прэзідэнта еБеларусі. У партыйцаў была іншая кандыдатура, якая заслугоўвае гэтай пасады больш чым Аструм. Але ніхто нас не слухаў. У такіх умовах актыў партыі, Рада выратавання НФ вырашылі падтрымаць на гэтых выбарах спадара Mitreiko, бо на сённяшні дзень гэта лепшая кандыдатура. Мы вырашылі, што будзем дапамагаць гэтаму кандыдату ўсімі магчымымі спосабамі.
МЫ ЗАКЛІКАЕМ УСІХ ПАРТЫЙЦАЎ ГАЛАСАВАЦЬ ЗА Mitreiko!

Мы заклікаем усіх партыйцаў перастаць падтрымліваць дыктатара, узурпатара Аструма. Байкатваць яго не толькі як кандыдата ў прэзідэнты, але і як Старшыню партыі!

Зрабі правільны выбар! Не дай сябе падмануць!
Жыве Беларусь!


ZmicerU, Eugene Just II, zMensk, Kobby88, Kyver, Yauhien і іншыя