[MoF] Пра грошы і ня толькі
Belarusian Ministry of Finance
Мністэрства фінансаў зь невялікай затрымкай вітае беларускую суполку і прапануе вылучыць крыху вольнага часу на прачытаньне нашае справаздачы, пэўных заўвагаў, а таксама некаторых прапановаў. Згаданая затрымка была выкліканая неабходнасьцю разабрацца ў запісах адказных за выдачу крэдытаў насельніцтву, а таксама абнаўленьнем дызайна газэты (які ўсё яшчэ дапрацоўваецца). Акрамя таго, назва акаўнта цяпер цалкам адпавядае назве Міністэрства.
Першае, што хочацца адзначыць, гэта доўгачаканае вяртаньне ў працоўны стан нашага ўласнага акаўнта. Як вы памятаеце, а калі не, то нагадаем, увесну гэтага году з-за няўмелых спробаў нявызначаных батаводаў выкарыстаць магчымасьці акаўнта "Беларусбанка", апошні атрымаў заміж 20 тысячаў рублёў на рахунку прарэху ў мінус 60 тысячаў. Дакладныя лічбы могуць адрозьнівацца, бо часу ўжо прайшло дастаткова і спытаць няма каго, але думкі наконт магчымай асобы віноўніка стратаў можна прачытаць у артыкуле спачылага міністра фінансаў zMensk II. Вяртаньне ў шыхт акаўнта адбылося агульнымі намаганьнямі адказных за дзейнасьць Міністэрства на працягу апошняга паўгоду, а таксама дзякуючы дапамозе мецэнатаў зь ліку сталых гульцоў. Канчатковую суму ў 21 тысячу рублёў на пагашэньне мінусу ўрад прыняў рашэньне выдаць зь дзяржаўных грошай і закрыць, нарэшце, гэтае пытаньне.
Невялікія выдаткі панесла дзяржаўная скрабніца на ўніфікацыю назваў міністэрскіх акаўнтаў, а таксама на зьмену найменьняў некаторых дзяржаўных газэтаў. Гэта не жыцьцёванеабходныя расходы, але прывесьці да парадку было варта. Каб перадухіліць магчымасьць несумленнага выкарыстаньня беларускіх арганізацыяў быў рэзка абмежаваны доступ да ніх да памеру некалькіх чалавек з прэзыдэнцкай каманды. Магчыма кагосьці гэта пакрыўдзіла, але паўтараць “аказію zMensk’a” з фантанам узаемных абвінавачаньняў й нявіннымі вачыма падазраваных мы ня маем намеру. Адказваць будзем толькі за свае ўласныя дзеяньні. З гэтай жа мэтай дзяржаўныя грошы былі раўнамерна разьмеркаваныя па ўсіх пяці міністэрствах, каб зьменшыць спакусу няўстойлівых духам і не трымаць усе яйкі ў адным кошыку.
Складаньне справаздачы па нясплочаным дзяржаўным пазыкам было абцяжарана дэмаршам экс-міністра папярэдняга кабміну, які ў адказ на просьбу дапамагчы разабрацца ў ягоных блытаных запісах заявіў "Ніхто не вінен такому ўраду, які ліўнуў з ЛЕТА". Скрыншот зварота й адказу можна ўбачыць на свае вочы па спасылцы. Ад сябе можам дадаць, што ўрад не зьяўляецца ўласьнікам дзяржаўных грошай і заклік іх не вяртаць гучыць як запрашэньне раскрадаць народную маёмасьць.Тым ня менш, праведзены разбор прывёў нас да наступных высноваў пра памеры нясплочаных крэдытаў:
TomasVernulsia - 30 голд (мёртвы грамадзянін)
Mikita22 - 4 голды (вернута пасьля выдачы артыкула)
Pashsha - 20 голд (мёртвы грамадзянін)
Alovak 77 - 20 голд (вернута камандзірам Ignis Nativus пасьля выдачы артыкула)
Aliaksei Homza - 20 голд (вернута пасьля выдачы артыкула)
Kryvich - 50 голд (адмаўляецца вярнуць крэдыт, заяўляе, што голд яму выдаў yoskyyyy і дзяржаве ён нічога не павінен, хаця на акаўнце МЗС засталіся паведамленьні пра перасылку дзяржаўных грошай)
yoskyyyyy - 10 голд, 7,000 рублёў.
Кожнаму з пазначаных вышэй людзей будзе дасланы ліст для далейшага высьвятленьня крэдытнай гісторыі.
Апагеем разгільдзяйства стала выдача пазыкаў мультам, якія, канешне ж, атрыманае і не зьбіраліся вяртаць. У гэткіх абставінах Міністэрства фінансаў прыняло рашэньне спыніць слабакантралюемую раздачу крэдытаў насельніцтву з-за высокіх рызыкаў іх невяртаньня. Атрыманьне дзяржаўнай пазыкі цяпер будзе магчымае толькі па асабістым звароце камандзіра атраду па просьбе ягонага байца ці старшыні партыі наконт ягонага партыйца. Па звароце будзе прынятае рашэньне аб памеры й тэрміне выдачы/вяртаньня грошай, а таксама ўсталяваная дата, па дасягненьні якой камандзір ці старшыня партыі мусіць сам вярнуць нясплочаную частку крэдыта. У выпадку адмовы згасіць пазыку супраца з атрадам/партыяй будзе спыненая. Таксама Міністэрства пакідае за сабой права адмовіць у выдачы грошай без тлумачэньня прычынаў.
Як вы ведаеце, зараз прадпрымаюцца спробы падпісаць шэраг MPP з суседнімі краінамі. Справа нялёгкая і затратная. Мы ўжо мелі магчымасьць убачыць прапановы асобных гульцоў аб гатоўнасьці праспансаваць пэўныя MPP. Просім вас у камэнтарах да гэтага артыкула ці праз прыватнае паведамленьне Міністэрству паведаміць якую суму і на які канкрэтна MPP вы гатовы пералічыць грошы ў дзяржаўную скарбніцу. Калі такі MPP будзе падпісаны, то мы паведамім пра гэта вам і вы зможаце кампэнсаваць дзяржаўныя страты. Дзякуй за ўвагу.
Comments
Ў. 10к МПП Летува
Ў. 10к МПП Украина
v
10 голд
никаких кредитов. на своих твинков повыводили блин казну....
no money no honey
[removed]
Так. Відаць, што Кабмін працуе і кампетэнтны ў шматлікіх пытаннях. Таксама спадзяюся, што секчы з пляча больш не будзеце, па тым што гэта траўманебяспечны занятак.
А "невядомы" урад та працуе! Ў
Зноў няма подпісу пад артыкулам. Ці ў Міністэрстве фінансаў у нас вялізная каманда людзей, якая "вітае беларускую суполку"?
"Магчыма кагосьці гэта пакрыўдзіла, але паўтараць “аказію zMensk’a” з фантанам узаемных абвінавачаньняў й нявіннымі вачыма падазраваных мы ня маем намеру"
Проще не подписываться под статьёй
ZМенск, Yoskyyyy и мульты одобряет
Ў
4k на рэальна карысны МПП з моцнай краінай
"просім паведаміць якую суму і на які канкрэтна MPP вы гатовы пералічыць грошы"
Цікава)) Афіцыйна абвешчана прыватызацыя знешнепалітычнага вектару!!!
Детектив емаё! Аж зачитался.
... які ў адказ на просьбу дапамагчы разабрацца ў ягоных блытаных запісах заявіў "Ніхто не вінен такому ўраду, які ліўнуў з ЛЕТА" ...
Кто-нибудь мне объяснит наконец, что ЭТО ЗА ЛЕТО?
https://www.youtube.com/watch?v=gPSGjZQt9NM ((:
Xd
Ў
Федеральное Правительство Солнцеликого Богоподобного Оддкида несомненно одобряет поведение Правительства Федерального Протектората, идущего путём самостоятельности и косвенно демонстрирующего верность Делу Федерации, в виде приятном к наблюдению Федерацией.
В связи с этим Федерация готова задействовать от 1\4 до 1\2 Федерального Резерва на нужды Федерального Протектората равными частями или 200 NFK единовременно без определения лимитов кредитования.
Федеральное Правительство не имеет низкоуровневых требований к политике Указанного Протекторара при соблюдении следующих высокоуровневых условий:
- Не ведётся никакой антифедеральной пропаганды и к управлению Протекторатом не допускаются лица, замеченные в излишне враждебном отношении к Федерации;
- Федеральный Протекторат обязан сохранить международную самостоятельность в принятии политических решений и не допускать к какому-либо управлению иностранцев, если речь не идёт о Гражданах Федерации.
- Не допускается создания каких-либо союзов и провозглашения договоров с балканскими государствами кроме Хорватии и Греции и Мурмидонов.
[ДА УСТРАШАТСЯ НАС ВРАГИ НАШИ]
[ИБО МЫ ГНЕВ ОДДКИДА]
10 голд пералічу
Не позорьтесь.
http://prntscr.com/5fq2vq
Требовать вернуть кредиты за январь и апрель - ну просто смех.
Насчёт кредитов.
Alovak 77 - из моего отряда. Под этим ником играл настоящий игрок. Так как я был одним из поручителей, то я возвращаю за него деньги. Прошу написать в приват кому и куда.
Закідвай рублямі па актуальным курсе на скарбніцу і дашлі скрын праз ПМ Міністэрству http://www.erepublik.com/be/country/economy/Belarus
Готово
как вступить в МУ?
нуу, достигни 20 уровня и затем выбери МЮ по душе. Если доступ в выбранный отряд закрыт, свяжись с командиром отряда или его заместителями.