[CP-ZmicerU] Не развітваюся

Day 2,543, 09:39 Published in Belarus Belarus by ZmicerU


Вітаю вас, сябры!

Вось і скончыўся мой прэзідэнцкі тэрмін - час падводзіць вынікі.

Мне здаецца, што гэта быў не самы дрэнны месяц. Хацеў бы нагадаць, што было вырашана застацца ў альянсе ЛЕТА. Я лічу, што рашэнне правільнае. Мы атрымалі рэгіён, дзякуючы нашым саюзнікам, і цяпер маем кангрэс, які паспяхова скасаваў 20% падатак на працу.

Мы спрабавалі аднавіць працу міністэрстваў. Нешта з гэтага атрымалася, але шмат чаго было не зроблена па прычыне дэфіцыта кадраў і часу. Дзякуй усім, хто працаваў ва ўрадзе!

Асабліва вялікая падзяка майму МЗСу Яўгену (yoskyyyyy). Без яго нічога б не было, таму 5 голд за свой прэзідэнцкі медаль дасылаю яму.

Жадаю поспехаў новаму прэзідэнту. Новаму ўраду будзе над чым папрацаваць 🙂

Але я не развітваюся. Яшчэ сустрэнемся...

Ужо не прэзідэнт еБеларусі
ZmicerU