[Beerserkers & Lisowczyki] Запалкі, каб Маскву паліць

Day 2,200, 22:12 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny

Алесь Мікус - Агонь сярод зімы

Панове, да камандзіраў атрадаў бірсэркаў ды [url=http://www.erepublik.com/be/main/group-

show/2330]лісоўчыкаў[/url] дайшлі чуткі, што ў любімай нашай златаглавай Маскве атабарыліся баўгарскія папы ды тлумяць галаву тамтэйшым жыхарам сваёй

баўгарскай граматыкай ды папоўскай навукай. Годзе гэта трываць! Спрадвек толькі выхадцы зь вялікабеларускіх земляў несьлі сьветач адукацыі насельнікам

нашых ускраінаў!


Прысьпеў час чарговы раз стаць на абарону інтарэсаў простых маскавітаў ды выгнаць прэч баўгарскую навалу з гэтага места! Але ісьці з пустымі рукамі

нягодна, таму нашыя атрады пагадзіліся зладзіць супольную раздачу q7 запалак, каб ваяры нашага вызвольнага войска маглі прынесьці сьвята ў кожны

маскоўскі дом!

Падстаўляйце кішэні, браце! Beerserkers ды [url=http://www.erepublik.com/be/main/group-

show/2330]Lisowczyki[/url] насыплюць вам па 5 q7 запалак (танкаў) у адныя рукі, а байцы нашых атрадаў атрымаюць запалак удвая болей, то

бок 10 адзінак, каб забруджаная баўгарскімі папамі Масква зазьзяла новымі агнямі!

Гары-гары ясна, абы не пагасла!