[4Lines] "Апошні золак"©

Day 2,153, 12:17 Published in Belarus Belarus by belriot


"Калі дзяржава пачынае забіваць, яна заўсёды называе сябе Радзімай" © А.Стрындберг

"Калі злы пан галосіць недарэчна;
"А дзе ж падзелісь нашы салаўі?"
казаць услых калі ўжо небясьпечна -
сабе ты, братка, толькі ўяві:

апошні золак па-над цёмнай вёскай
імкнецца пазмагацца зь цішынёю,
ды робіцца такой патрэбнай коскай
цудоўны сьпеў (не голасам - душою!)

у сказе, што гучнее з кожным уздыхам
калісь нямых, глухіх, сьляпых людзей!
Той сьпеў жалобны болей ужо ня сьціхне
ў віры "застабіленых" падзей!"

Усе песьні, братка, - маляўнічы помнік
тым, хто не здолее больш плакаць, цалаваць...

Дасі цяпер, безЫменны вандроўнік,
дзяржаве тое права - забіваць?! © belriot