[4Lines] Майдан 18.02.2014

Day 2,283, 01:34 Published in Belarus Belarus by belriot


"Я ўжо не вярнуся дахаты,
не вазьмусь за каханай руку,
бо, калі там пайшоў брат на брата,
я ня здолеў застацца ў баку!..

Я ўжо не ўсьміхнуся дзіцяці
ды ня выйду на шпацыру вальс
разам з роднаю, мілаю маці!..
Бо назад не павернеш мой час...

Я народ бараніў ад гранаты,
ад дубінак свабоду хаваў,
сваю мару з-пад стрэлаў стракатых
вынасіў - усё з малітвай трываў!

Ды трымаўся, калі палівалі
нас жалезнай вадой у імгле!..

Учора там Украіну ўбівалі!
І забілі зь ёй разам мяне..."
© belriot