[4Lines] Калыханка...

Day 2,384, 02:13 Published in Belarus Belarus by belriot


(памяці Генадзя Бураўкіна)

"Павольна назіраць за цішынёй
у позірках бязглуздасьці шалёнай,
што для сьляпых ужо будзе глыбінёй,
і цемраю - для думкамі палонных...

Самотна слухаць велічы сьвятло,
ды ведаць словы - дзіўныя пачвары.
Успамінаць пра тое, што было -
і ліці дабрыню сьлязьмі па твары.

І зноўку дыхаць водарам лясным
ды сьпевамі малінаўкі-сялянкі.
А потым бачыць дзІвасныя сны
пад гукі той спрадвечнай "Калыханкі"..."
© belriot