[4Lines] Ім...

Day 2,328, 15:07 Published in Belarus Belarus by belriot


"Хмары ўшчэнт разьбіты воем.
Потым будуць памінаць
Гэты час, як час герояў, -
Гэты час, каб паміраць…

Болю крык падзеліць лапы
На сваіх ды на чужых:
Гэты час ня дзеля слАбых,
А, напэўна, для глухіх!..

Ночы дым ад куль схавае.
Вораг – лепей ты бяжы!
Ранак самі адчыняем
Сьпевам нашае душы!

І агонь для нас паправіць
Сон, які так надакучыў!..
Тут ня дзеткі час свой бавяць –
Гэта месца для рашучых!

Самых лепшых вецер лёсу
Занясе наўпрост на неба –
І адтуль ужо волі проса
Будуць сеяць у нашу глебу!

Іх усьмешкі стануць Бога
Нескаронымі сьлязьмі…
Ад дзіцяці да старога
Іх ушануем разам мы!"
© belriot