[4Lines] Ужо ня казка...

Day 2,311, 11:29 Published in Belarus Belarus by belriot


"А мішка не маўчыць -
сьпявае, хмЕльны, гучна
пра тое, што баліць
усім лясам. Рашуча

ён адыходзіць узад,
хоць лічыць, што наперад;
"О, заяц, ты мой брат!" -
крычыць, а на паперы

пячыста мае ўжо,
у кішэні - востры ножык.
"Аддай сваё сьцягно!"
А баязлівы вожык

на сьпіне кабана,
з арлом і цмокам разам
маўчаць... Бо іх гульня -
ужо загадзя паразай

закончылася, дзе
жывёлаў “дапамога”
ня здолела загнаць
шалёнага ў бярлогу."
© belriot

*жмяк*