[4Lines] З Днём роднай мовы

Day 2,285, 09:07 Published in Belarus Belarus by belriot


"Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць,
ды, напэўна, ня новыя словы,
але ж вас усіх бясконца хай вабіць
прыгажосьць нашай роднае мовы!

Яе моц, яе пацеркі-сьпевы,
яе гмахі жалобы самотнай,
яе любых напояў залевы
ды каханыя сэрцам журботы;

каму сталы, каму недарэчны
ціхі водгалас сьпелага збожжа;
а камусьці - працяглы, спрадвечны,
пераможны ўскрык! Дзякуй, Божа,

за маю - назаўжды, да магілы
яе веліччу я ганаруся! -
мову! Хай йна ніколі ня згіне!
Хай жыве ў маёй Беларусі!"
© belriot