[4Lines] Героям - слава!

Day 2,257, 03:24 Published in Belarus Belarus by belriot


"Трымайся, мой брат з Украіны!
Мароз хай ня стане ворагам!
Бацькам зусім будзе ня сорамна
за тых, хто за волю загінуў...

Праклёны параняць "птушак"
мацней, чым народ раняць кулі
іх! А потым цалуюць хай дулі
ды й дАлей бароняць "цітушак",

якія прадалі радзіму
за трыццаць крывавых манет -
уладзе зрабілі мінет
ды ператварылісь у скаціну!

Няхай жа ад страху дрыжыць
уся банда, калі чуе "гець"!
І толькі агонь трэба мець
у бутэльцы, каб вольна жыць

сапраўдным героям Айчыны!

* * *

Пад гукі народнага гневу,
кулак твой узьняўшы сьпевам,
Майдан цябе зробіць мужчынай!"
© belriot