[4Lines] Аднойчы мы зробім гэта...

Day 2,194, 03:38 Published in Belarus Belarus by belriot
(прысьвячаецца У.)

"Аднойчы мы зробім гэта:
забудземся на падманы,
паветра глынЕм духмянае -
ды разам уцячэм на край сьвета!..

Там будзе салодкае сонца
трымціць на тваіх далонях:
яму, як і мне, у палоне
тваім будзе шчасна бясконца!

А ты ў абдымках пяшчотных
маіх будзеш нібы ў мроях!
Ня будзе ні страху, ні болю;
ды больш ні хвіліны самотнай!

Пачэсныя сьпевы там грымнуць!
А ложак нам зробяць з аблокаў
два дзіўныя добрыя цмокі -
але ж і яны нас ня зьдзівяць,

таму што нічога ня бачым,
апроч нашых думак шалёных -
таму паланэз улюбёны
ня грае, а зьдзекліва клянчыць.

Пабачым краіны і колеры
адзін у аднога ў вачах!
І нават агні на зьнічах
з табой пададуцца нам коламі

чароўна бягучага ровара
па позірках надта цнатлівых.
А подыхам нашым наіўным
ня будзе зусім потым сорамна!

Паветра глынем духмянае -
й нарэшце мы зробім гэта:
з табою зьбяжым на край сьвета
ды там й застанемся, каханая!"
© belriot

P.S. Дадамо крыху рамантыкі ў свае народзіны 😉