[4Lines] Цішыня.

Day 2,191, 04:36 Published in Belarus Belarus by belriot

"Маўчы, калі жадаеш, сябар...
Хай гукі пахавае сорам,
які мы позіркам адорым,
а потым скажам: "Гэта хабар!"

Маўчы, калі ўжо забыўся
на водар дзён мінулых п'яны.
Мой, мабыць, дух укрыжаваны
ў тваім Лангіне памыліўся?!

Маўчы ўжо лепш, калі нягеглы
крумкач твой лёс схаваў за морам!
Нажаль, агульная прастора
сквалела, бы сухая цэгла...

Маўчы, прашу! Хай успаміны
агнём ірвуць нязграбны розум;
гадзіны хай у сьметнік возяць
абсечаныя сноў галіны."
© belriot