[4Lines] З днём нараджэньня, еРэпаблік

Day 2,190, 04:18 Published in Belarus Belarus by belriot

"Нас зьдзіўляе кожны тыдзень
велізарны е-сусьвет:
тут ваяр варожы - злыдзень
з намі б'ецца тэт-а-тэт,
можаш быць тут і жаўнерам,
каб паўстаньні ўзнімаць;
можаш - журналісцкім сэрам,
каб газэту заснаваць;
ці палітыкай заняцца,
нават у Кангрэс пайсьці,
потым Прэзідэнтам звацца,
калі зможаш дарасьці 😉;
свой зрабіць атрад вайсковы
ці партэйку заснаваць...

Са сталіцы ці вясковы -
усе могуць пагуляць!
Хай плыве гэты караблік
наяву нібы ў сне -
я віншую, еРэпаблік,
зь днём народзінаў цябе!"
© belriot