[4Lines] Хэлоўін

Day 2,172, 02:30 Published in Belarus Belarus by belriot

"Страшэнныя пачвары
бягуць уздоўж дарогі:

хавайцесь - ваўкалакі
вам пакусаюць ногі!
Ці Багнік звар'яцелы
ў дрЫгве вас патопіць,
а потым сёстры-касны
зубамі вас абхопяць.
Ці Жыж той палымяны
абсмаліць вашы пяты,
а Апівень "духмяны"
гарэлкай споіць тату.
Хапун у мяшок закіне
і занясе пад пень свой -
ніхто і не пачуе
бездапаможны крык твой...

Напэўна, так і будуць
пачвары адпачываць
й на беларускіх землях
Дзень усіх Сьвятых спраўляць!"
© belriot