[4Lines] Сум.

Day 2,130, 06:20 Published in Belarus Belarus by belriot

"Блакітны анёл на чырвоных шпалерах
губляе калісьці бялюткія крылы
нібы адмыслова... Нібы набалела...
І вецер-пакутнік крыху баязліва
хавае ўсё пер'е пад уласнай кашуляй,
каб потым падушку зрабіць для дзіцяці,
якое цукерку паблытала з куляй...
А зараз - сьмяецца на печцы у хаце;
сьляпымі вачыма ўзіраецца ў столь:
анёл-небарака па ёй усё блукае,
мармыча пад нос сабе нешта пра боль,
глядзіць сумна ўніз - і раптоўна зьнікае
ў подыхах вогнішча, у скоках зарніц,
якія зьнішчаюць дзіцячае цела...
Застанецца вецер - ды будзе маліць
няслушна аб тым, што яму набалела." © belriot