[4Lines] Нумар чатырнаццаты.

Day 2,100, 04:45 Published in Belarus Belarus by belriot


Прабачце, калі ласка!

"А дзе ж ты быў, паэт бязглузды?!" -
я чую ваш папрок нямы.
Не, не прадаўся я спакусам -
на працу ад'яжджаў, сябры!

І каб вы вельмі не злавалісь,
я вам скажу, што за кіно
ў белым сьвеце адбывалась,
пакуль мяне тут не было."
© belriot

* * *



14 ліпеня

"Французы біліся за волю
нібы саджалі лілею
свабоды для усіх! Павольна,
але ж узялі Бастылію!"
© belriot

* * *



20 ліпеня.

"Хай Крамнік ты ці Вася Пупкін,
але ж цікавая гульня
слана з'ядаць каня фігуркай -
завецца шахматы яна."
© belriot

* * *



26 ліпеня.

"Яны з кампутарам нарэшце
зрастуцца пятай кропкаю!
Але іх дзень настаў - хоць рэжце! -
і не адменіш кнопкаю."
© belriot

* * *



30 ліпеня.

"Насамрэч гэта так складана,
хоць і здаецца проста...
Шукаць сяброў ніколі ня рана,
нават ў Дзень Сяброўства!"
© belriot

* * *



2 жніўня.

"У фантанах мыюцца яны,
усе п'яныя, у цяльняшках.
Хвала і гонар ім, сябры!
*На фота будуць няшкі*! 🙂"
© belriot

* * *



11 жніўня.

"Ня ведаю, як з дрэвам там,
ці будзе гадаваць сынка,
але хто хату збудаваў -
віншую зь Днём будаўніка!"
© belriot

* * *



16 жніўня.

"Кароль рок'н'рола, актор ды музыка
й цяпер папулярны ў кожным сяле.
Зь днём памяці Прэслі, хлапчук ды дзяўчынка!
Спрадвечны сьпявак, памятАем цябе!.."
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Такім вось быў час,
калі я працаваў.
Вось вершы для вас,
каб ніхто не стагнаў,

які я вар'ят,
што забыўся на вас.
Радочкаў яшчэ?
Наступны ўжо раз! 😉"
© belriot