[4Lines] Нумар трынаццаць.

Day 2,061, 10:55 Published in Belarus Belarus by belriot


10 ліпеня.

"Яна вельмі любіць вакол усіх людзей.
Сама дабрадзейнасьць - вось голы Грааль!
У гонар той ледзі, як сымбаль надзей
у Англіі сёньня яе фестываль!"
© belriot

* * *



11 ліпеня.

"Жанчыны любяць шакалад
шмат больш за сэкс цудоўны
,
за шопінг, нават за парад 😉,
за сочыва зь лядоўні!

Таму, хлапцы, я раю ўсім
купляць "Алёнак" плённых 😉
ды хутка бегчы віншаваць
дзяўчын усіх чароўных!"
© belriot

* * *



12 ліпеня.

"Шукаць ахвяры Перуну
павінны ўсім народам!
Бязь іх ня выйграем вайну,
каб сьвяткаваць дзень фіёрдаў"
© belriot

* * *



Жарты пра эканоміку.

"У рэальным сьвеце ўсё
падаражэла вельмі
.
Хоць на еБеларусь, скаты,
на вылупляйце бельмы!"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Вось скончыўся ўжо нумарок
трынаццаты
бадзёра.
Калі ж ты, брат, не мусарок 😉 -
чакай тады ўжо новы!"
© belriot