[4Lines] Дванаццаты нумар

Day 2,058, 02:16 Published in Belarus Belarus by belriot


7 ліпеня.

"З шостага ў ноч на сёмае
люд наш Купальле сьвяткуе:
дзяўчыны ў вяночках - вясёлыя,
ніхто зусім не смуткуе!"
© belriot

* * *



8 ліпеня.

"У праваслаўных - не бяда,
ня дзень Яфімчыка ды Любы 😉,
а дзень Феўроньні ды Пятра -
заступнікаў сям`і ды шлюбу."
© belriot

* * *



9 ліпеня.

"Заўсёды вабяць беларусаў
усе разнастайныя "замежнасьці" 😉.
Дык край футбола ды дзіўных трусаў
віншую зь днём іх незалежнасьці!"
© belriot

* * *



Жарты пра працяглую вайну.

"А мы ўсё ваюем, панства,
на поўнач наш паход бясконцы...
Так хутка верыць мы пачнем
у Вальгалу ды ў Тора, хлопцы 😉"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Раней, чым праз пятнаццаць сутак
падрыхтаваў я новы нумар.
Бо вось друкарскі мой станок
такі, аб якім марыць Сумар! 😉

А вы, хлапцы, чытайце вершы,
ну, і падпісвайцеся хутка,
каб я калісьці стаў тым першым,
хто пакаштуе газэтнай вуткі! 😉"
© belriot

* * *



P.S.

"Дапамажыце, беларусы!
Хто за свабоду: калі ласка,
за нумар 2 у галасаванке
націсьніце 5 зорак, панства!" © belriot