[4Lines] Нумар адзінаццаць.

Day 2,055, 05:57 Published in Belarus Belarus by belriot


4 ліпеня.

"Ці ведае хто дасканала,
але ж усе чулі вы амаль:
у гэты дзень - ні многа, ні мала -
пачаўся Грушынскі фестываль."
© belriot

* * *



5 ліпеня.

"Кругазварот Мантрэі сёньня
ды сьвята нейкага Тыштара.
Для зораастрыйцаў ды будыстаў
гэта ня дзень, а проста мара! 😉"
© belriot

* * *



6 ліпеня.

"Вы сёньня час свой не марнуйце!
Мяне паслухайце, сябры:
кідайце ўсё ды хутка дуйце
расцалаваць усіх на Дняпры!"
© belriot

* * *



Палітычныя жарты.

"Скончылісь выбары ўрэшце,
усе кандыдаты - малайцы!
А нам нічога не засталась,
як вынікаў чакаць, хлапцы!

Хай пераможа пан сумленны,
яму мы скажам - малайчына!
Ды й зажывем зусім ня дрэнна!
P.S. Каб не Ярмошына лічыла 😉"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Такі вось нумар быў кароткі,
нібы хвасты ў дзікіх вутак.
А пасля вершыку, што ўверсе,
наступны - праз пятнаццаць сутак. 😉"
© belriot