[4Lines] Дзясяты нумар!

Day 2,052, 08:52 Published in Belarus Belarus by belriot


Юбілейнае!

"Сёньня сьвята ў газэты -
гэты нумар ужо дзясяты!
Падпісантаў (сумна гэта)
нават жа не пяцьдзясят.

Але ж сумаваць мне хопіць
ды нудзець, бы ў глытке косьць.
Рыфмаю я цешыць буду
тых, якія зараз ёсьць!"
© belriot

* * *



1 ліпеня.

"Вось канадцаў павіншую:
хай упрыгожваюць масты
ды малююць на кашулях
усім кляновыя лісты;

ці сьпяваюць дружна песьні.
Няма нават што казаць,
бо ня ведаю, як люд гэты
любіць дзень свой сьвяткаваць 😉"
© belriot

* * *



2 ліпеня.

"Хто з вас бачыў чалавечкаў
усіх зялёных, бы з багны царства?
Вас віншую, недарэчных,
зь днём уфалагічным, панства!"
© belriot

* * *



3 ліпеня.

"Сёньня сьвяты ўсе ня нашы,
ажно сумна дзірцы ў зубе...
Вунь у індусаў - Экадашы,
ды дзень вогнішчаў на Кубе."
© belriot

* * *



Пра Чарнобыль.

Тут ня так даўно нейкі беларускі "дэпутат" закрануў тэму Чарнобыля. Я, як еБеларускі дэпутат 😉 жадаю адказаць яму.

"Чорнае неба. Чырвоныя вочы.
Вецер бы сьціплы. Ды й сонца смуткуе.
А прамяні там дзіцячыя, Ойча,
некалі дождж мо сьлязьмі ўратуе?..

Вочы барвовыя. Чорнае неба.
Й там жа калісьці каханьне блукала,
сэрцы спыняла водарам глебы,
колам па лёсах людзкіх грукатала!..

Неба - усё чорнае. Вочы - чырвоныя.
Ужо больш ня чутны гоман пусты
там мінакоў... Толькі птушкі свавольныя
зрэдку ўзводзяць масты скрозь гады

зь сьпеваў даволі нязграбных. І зноў
цераз смугу ўсё ляцяць да нас вольныя
позіркі хлопцаў: вочы - бы кроў;
й твары дзяўчат - гэта неба вугольнае..."
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Скончыўся ўжо нумар дзесяць:
вось такі быў юбілей.
Каб да новага быў ня месяц,
ты падпісвайся хутчэй! 😉"
© belriot