[4Lines] Нумар дзевяць.

Day 2,049, 10:00 Published in Belarus Belarus by belriot


26 чэрвеня.

"Дзень ахвяраў катаваньняў -
ім было зусім ня "крута";
ды барацьбы са злоўжываньнем
наркатычнай вунь атруты
"
© belriot

* * *



27 чэрвеня.

"Павіншую сёньня тату -
ён у гэтым майстар проста!
Не сьвяткуюць толькі скаты
дзень сусьветны рыбалоўства!"
© belriot

* * *



28 чэрвеня.

"Хай саюзьнікі сьвяткуюць
ды нап`юцца ў дрыбадан:
гэта ў Сербіі, напэўна,
дзень вялікі - Відаўдан."
© belriot

* * *



29 чэрвеня.

"Дзень вось гэты разнастайны,
нібы белы сьвет пад сонцам,
а таму, вядома ж, файны -
дзень партызан ды вынаходцаў."
© belriot

* * *



30 чэрвеня.

"Ад сьпякоты не схавацца
ў густы халодны цень...
На радзіме менавіта
сёньня Моладзевы дзень!"
© belriot

* * *



"Каралева"

"Я ня ведаю, хто суддзі
ды як з гэтым прымірыцца.
Мо такую "каралеву"
й заслугоўвае сталіца?!" © belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Нумар скончыўся чарговы,
больш няма чаго казаць.
Хутка, мабыць, будзе новы -
вось яго вам і чакаць!" © belriot