[4Lines] Восьмы нумар...

Day 2,044, 04:55 Published in Belarus Belarus by belriot


Прабачце, калі ласка!

"Дзе ты згубіўся, рэдактар нягеглы? -
чую я гэты маўклівы дакор...
Дык выбачайце, вы ж не людажэры:
толькі іспыты - толькі хардкор!.."
© belriot

* * *



23 чэрвеня.

"Цяпер не для паганцаў напішу я:
у праваслаўных - сьвята ўсёй "братвой";
праз дзесяць дзён ад ушэсьця ІешУа
спраўляецца дзень Троіцы сьвятой."
© belriot

* * *



24 чэрвеня.

"Тут карагод дзяўчатак у вяночках,
праз вогнішча люд скача пакрысе...
Я спадзяюся, у гэтых вось радочках
Іван Купала вы пазналі ўсе."
© belriot

* * *



25 чэрвеня.

"Усе, хто плаваў недзе (хоць у ванне 😉),
усьміхайцеся, пляшыце гапака!
Бо ў гэты дзень сьвяткуюць усе зямляне
не абы што, а сьвята марака!"
© belriot

* * *



[18+] Жарты пра пашыреньне.

"А мы ўсё пашыраем нашы межы -
вунь фіны атрымоўваюць п**ды. 😉
Бо мы жадаем быць ад Белавежжа
да самае паўночнае вады!"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Я больш ня буду хлопцам хлусіць:
ня кожны дзень, магчыма, нумар будзе...
Але ж я паспрабую-ткі прымусіць
сябе не патануць у штодзённым брудзе!"
© belriot