[4Lines] Нумар сем.

Day 2,041, 09:10 Published in Belarus Belarus by belriot


22 чэрвеня...

"Ізноў радкі пра Беларуса -
увесь гонар ды хвала яму.
Яго таленавітай музы
не стала дзесяць год таму.

Я як падумаю пра гэта -
ізноў паветра мне бракуе.
Усёй Беларусьсю ды сусьветам
мы памятаем ды смуткуем..."
© belriot

* * *



Сяброўскія жарты.

"А сёньня яшчэ дзень Зьмяі -
што аж Пярун у падпол схаваўся.
Вось гэты верш - ужо другі
тым, хто паганствам захапляўся 😉"
© belriot

* * *



Жарты пра фінаў.

"Іванаў дзень сьвяткуюць фіны,
яшчэ дзень сьцяга там у іх.
Ды лепей хай яны гуляюць",
пакуль мы іх захопім усіх!"
© belriot

* * *



Чакайце наступнага нумару!

"Вось скончыўся і сёмы нумар.
Ня трэба плакаць ды крычаць!
Газэта гэта - бы той рупар,
каб пасьмяяцца, ці "пайржаць"! 😉"
© belriot